Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін не выключае, што калі Кіеў будзе кантраляваць мяжу з Расеяй на Данбасе і калі тамтэйшыя жыхары ня будуць мець гарантыяў бясьпекі, там можа паўтарыцца разьня, якая была ў басьнійскім мястэчку Срэбраніца ў 1995 годзе.
Украінская база дадзеных «Міратворац» абвясьціла пра закрыцьцё. Праект адсочваў сьпіс асобаў, якія, на думку аўтараў базы, парушаюць украінскае заканадаўства і ўчыняюць злачынствы супраць краіны.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі па выніках перамоваў з прэзыдэнтам Расеі канстатаваў, што з Уладзімірам Пуціным «надзвычай складана дамаўляцца». Пра гэта ён заявіў журналістам у Парыжы пасьля саміту лідэраў «нармандзкай чацьвёркі».
За рэзалюцыю прагаласавалі 63 краіны, супраць — 19, іншыя ўстрымаліся альбо не галасавалі.
Шосты апэляцыйны адміністрацыйны суд у Кіеве пастанавіў назваць два праспэкты ў сталіцы Ўкраіны імёнамі Сьцяпана Бандэры і Рамана Шухевіча.
Яго прызналі вінаватым у нападзе на амбасаду Расеі ў Кіеве ўлетку 2014 году.
Міністар унутраных спраў Расеі Ўладзімір Калакольцаў паведаміў, што з красавіка 2019 году расейскія пашпарты атрымалі каля 125 тысяч чалавек, якія пражываюць на тэрыторыі так званых Данецкай і Луганскай «народных рэспублік».
Колькасьць ахвяраў пажару ў будынку Адэскага каледжа эканомікі, права і гатэльна-рэстараннага бізнэсу па стане на 7 раніцы панядзелка, 9 сьнежня, вырасла да 12 чалавек, пацьвердзілі ў дзяржаўную службу ў надзвычайных сытуацыях Украіны.
9 сьнежня адбудзецца першая за тры гады сустрэча лідэраў «нармандзкай чацьвёркі». Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон, канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін правядуць перамовы ў сталіцы Францыі Парыжы.
На Майдане Незалежнасьці ў Кіеве адбылася акцыя «Чырвоныя лініі для Зэ », закліканая перасьцерагчы прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага ад «здачы нацыянальных інтарэсаў» на перамовах у Парыжы. Яна працягвалася каля паўтары гадзіны.
«Няма больш блізкага народу, чым беларускі. Але паглынаньне Расеяй Беларусі — гэта пагроза і Ўкраіне. І мы мусім ціснуць на нашу ўладу, каб дапамагаць беларускай нацыі».
«Мэта Пуціна адна: узяць цалкам пад кантроль і Малдову, і Беларусь, і Грузію, але я адважуся сказаць, перш за ўсё Ўкраіну ён хоча ўзяць пад кантроль. У яго ёсьць маніякальная ідэя: аднаўленьне геапалітычнай моцы Крамлю, якая была ў часы Савецкага Саюзу».
Святлана Алексіевіч увайшла ў склад назіральнай рады Мэмарыяльнага цэнтру «Бабін Яр» у Кіеве.
Ва Ўкраіне чакаюць аднаўленьня паставак электраэнэргіі зь Беларусі пасьля завяршэньня рамонтных работ на міждзяржаўных лініях электраперадач, паведамілі БелаПАН у нацыянальнай энэргетычнай кампаніі «Укрэнэрга».
5 сьнежня пасол Рэспублікі Казахстан ва Ўкраіне Самат Ардабаеў быў запрошаны ў Міністэрства замежных справаў Украіны.
У Вярхоўнай Радзе Ўкраіны 4 сьнежня агучана прапанова фракцыі Пятра Парашэнкі забараніць пастаўкі электраэнэргіі з Расеі і Беларусі. Аднак парлямэнт гэтую прапанову не падтрымаў.
«Зяленскі ясна акрэсьліў пазыцыю што да недапушчальнасьці разьвязаньня праблемы акупаваных тэрыторыяў вайсковым шляхам і неабходнасьці дасягненьня міру на ўсходзе Ўкраіны палітычнымі і дыпляматычнымі мэтадамі».
Тры парлямэнцкія фракцыі зьвярнуліся да прэзыдэнта Ўкраіны Уладзіміра Зяленскага з сумеснай заявай перад прызначанымі на 9 сьнежня перамовамі ў «нармандзкім фармаце».
Напярэдадні сустрэчы «нармандзскай чацьвёркі» ў Парыжы 9 сьнежня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі даў інтэрвію чатыром выданьням — нямецкаму Der Spiegel, францускаму Le Monde, амэрыканскаму Time і польскаму Gazeta Wyborcza.
Украінская грыўня заняла першае месца сярод сусьветных валютаў, якія найбольш узмацнілася адносна даляра. Ад пачатку студзеня яе цана вырасла на 15,6%, забясьпечыўшы такім чынам найлепшую пазыцыю за апошнія чатыры гады, піша Rzeczpospolita.
Дакумэнтальны фільм пра ўкраінскую мову «Салавей сьпявае. Пакуль голас мае» паказвае моўнае пытаньне праз досьвед іншых краін, у тым ліку Беларусі.
За стырном аўтамабіля Range Rover быў дэпутат Кіеўскай абласной рады ад «Блёку Пятра Парашэнкі» Вячаслаў Собалеў.
Імпарт электраэнэргіі зь Беларусі спынены а 1-й гадзіне ночы таму, што яна стала даражэйшая, чым на ўнутраным украінскім рынку.
«Рядовий» → «солдат», «єфрейтор» → «старший солдат», «прапорщик» → «штаб-сержант».
У Адэсе на падставе базы зьвестак генсакратарыяту Інтэрполу затрымалі двух беларусаў, завочна арыштаваных СК Беларусі па абвінавачаньні ў раскраданьні 207 тысяч эўра, якія належалі беларускаму «Нафтану».
Паводле зьвестак Кіеўскага міжнароднага інстытуту сацыялёгіі рэйтынг прэзыдэнта Ўкраіны ўпаў за два месяцы на 21 працэнтны пункт.
У сваёй праграме «Надвор'е» кампанія Apple на тэрыторыі Расеі пачала адлюстроўваць Крым і Севастопаль «расейскай» тэрыторыяй. Як паведамляе карэспандэнт Крым.Реалии, у Маскве анэксаваныя Севастопаль, Сімфэропаль, Керч адлюстроўваюцца расейскай тэрыторыяй
Катэры не на хаду, паколькі расейцы іх «загубілі», выкраўшы ня толькі боепрыпасы, але і абсталяваньне, і нават сантэхніку, уключаючы ўнітазы, кажа камандуючы ВМС Украіны Ігар Варончанка
Літва супраць БелАЭС. Зяленскі кажа: «Я абавязкова сяду зь міністрам энэргетыкі, і мы абмяркуем гэтае пытаньне».
Сёньня ў Львове ўшанавалі Дзень Герояў Беларусі, прысьвечаны гадавіне Слуцкага збройнага Чыну. У акцыі прынялі ўдзел львавяне і беларускія актывісты, якія адмыслова прыехалі ў Львоў. Удзельнікі трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі, выяву гэрба «Пагоня», а таксама ўкраінскі сіне-жоўты сьцяг.
У Швэцыі апэляцыйны суд акругі Свэа адхіліў скаргу расейскага газавага манапаліста «Газпром» на адно з рашэньняў Стакгольмскага арбітражу па спрэчцы з украінскай кампаніяй «Нафтогаз».
21 чалавек затрыманы, у тым ліку двое грамадзян Беларусі.
Украінскія памежнікі выкарысталі бэнзапілу і шліфавальную машыну, каб выявіць схованку з кантрабандай беларускіх цыгарэт у двух грузавых аўтамабілях Scania, якімі кіравалі грамадзяне Беларусі.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі раскрыў дэталі тэлефоннай размовы з Уладзімірам Пуціным, якая адбылася 25 лістапада.
Гэта другая крымінальная справа, адкрытая паводле фактаў пастаўкі вугалю з Данбасу ва Ўкраіне беларускімі, расейскімі і эўрапейскімі кампаніямі.
Сянцоў сказаў, што разглядае прэмію не як узнагароду для яго асабіста, але і для ўкраінскіх палітвязьняў у Расіі, у кантраляваных сэпаратыстамі раёнах Данбасу, а таксама для ўкраінскіх актывістаў і вайскоўцаў.
Беларусы, якія бралі ўдзел у «шэрых» схемах, зарабілі па 20–100 даляраў, а аштрафавалі іх на 7000.
Ва Ўкраіне казалі, што з караблёў «паздымалі нават пляфоны, разэткі і ўнітазы».
Рэпкаўскі раённы суд Чарнігаўскай вобласьці аштрафаваў грамадзяніна Беларусі за спробу перамясьціць з Украіны ў Беларусь 0,56 грама канабісу.
Пяць гадоў быў «пад прыкрыцьцем», кажа былы кіраўнік Горлаўкі.
Прыканцы лістапада ва Ўкраіне адзначаюць Дзень памяці ахвяраў Галадамору. У краіне падзеі 1932-1933 гадоў афіцыйна прызнаныя генацыдам украінскага народа.
Расея некалькі гадоў вяла кампанію па дэзінфармацыі, каб перакласьці на Ўкраіну адказнасьць за ўмяшаньне ў амэрыканскія выбары 2016 года. Па дадзеных крыніц газэты The New York Times, гэта тэма абмяркоўвалася на брыфінгу з удзелам сэнатараў і прадстаўнікоў выведкі ЗША.
23 лістапада ва Ўкраіне адзначаюць Дзень памяці ахвяраў галадамору 1932–1933 гадоў.
«Я падзякаваў яму, але думаю, што мы незалежная краіна і нам будзе дастаткова нашых памежнікаў».«Мы Ўкраіну падарылі сваім супернікам». Што казаў Лукашэнка на «Менскім дыялёгу»
Украінскія караблі, захопленыя расейскімі памежнікамі ў лістападзе 2018 году каля берагоў анэксаванага Крыму, прыбываюць у вайсковую гавань гораду Ачакаў ва Ўкраіне.
Нацыянальная Рада Латвіі па электронных СМІ (NEPLP) прыняла рашэньне спыніць у Латвіі трансьляцыю дзевяці расейскіх тэлеканалаў.
З моманту адкрыцьця энэргетычнага рынку ва Ўкраіне Беларусь цягам ліпеня-кастрычніка паставіла ўкраінскім спажыўцам 644,9 мільёна кіляват-гадзін.
У Дзяржаўным архіве Жытомірскай вобласьці знайшлі мэтрычныя дакумэнты аб сьмерці беларуска-польскага пісьменьніка Яна Баршчэўскага ў мястэчку Чуднаў, дзе ён жыў апошнія гады свайго жыцьця.
Расея перадала Ўкраіне тры караблі, захопленыя ў лістападзе 2018 году ў Керчанскай пратоцы.
Цягам наступных тыдняў Вярхоўная Рада Ўкраіны мае разгледзець пастанову аб пазбаўленьні былога прэзыдэнта Пятра Парашэнкі дэпутацкай недатыкальнасьці.
Загрузіць яшчэ