Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі раскрыў дэталі тэлефоннай размовы з Пуціным


Уладзімер Зяленскі
Уладзімер Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі раскрыў дэталі тэлефоннай размовы з Уладзімірам Пуціным, якая адбылася 25 лістапада. Ён пацьвердзіў, што падчас размовы падняў пытаньне вяртаньня камплектуючых на ваенных украінскіх катэрах, якія Расея перадала Ўкраіне праз год пасьля інцыдэнту ў Керчанскім праліве.

«Мы абмеркавалі з Пуціным, што няма ўсяго тэхнічнага абсталяваньня, якое было, — сказаў Зяленскі журналістам у аўторак пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Эстоніі Кэрсьці Кальюлайд. Ён дадаў, што хоча, каб Расея вярнула Ўкраіне ўсё, што было да гэтага.

«Можна і больш, але, хаця б наша» — рэзюмаваў прэзыдэнт.

Таксама ён распавёў, што ў час размовы з Пуціным зайшла гаворка пра неабходнасьць падпісаньня да канца года новага доўгатэрміновага дагавора аб транзыце расейскага газу ў Эўропу праз Украіну.

«Гэта зьяўляецца прыярытэтам ня толькі для Ўкраіны — гэта энэргетычная бясьпека для ўсёй Эўропы», — растлумачыў Зяленскі. Пры гэтым стасункі з Расеяй ён назваў «вельмі складанымі», пацьвердзіўшы, што «Ўкраіна абрала эўрапейскі курс».

Пра тое, ці закраналася ў размове з Пуціным тэма новага абмену зьняволенымі, Зяленскі нічога не сказаў. Напярэдадні прэс-служба Крамля паведаміла аб тэлефоннай размове паміж прэзыдэнтамі Расеі і Ўкраіны, якая, паводле гэтага паведамленьня, адбылася з ініцыятывы Уладзіміра Зяленскага.

Асабістая сустрэча паміж кіраўнікамі дзяржаў папярэдне заплянаваная на 9 сьнежня ў Парыжы падчас саміту ў «нармандзкім фармаце».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG