Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Кіеве ўхваліў рашэньне пра праспэкты Бандэры і Шухевіча


Шосты апэляцыйны адміністрацыйны суд у Кіеве пастанавіў назваць два праспэкты ў сталіцы Ўкраіны імёнамі Сьцяпана Бандэры і Рамана Шухевіча.

Гэты суд падтрымаў законнасьць назваў дзьвюх кіеўскіх праспэктаў і скасаваў адваротнае рашэньне суда першай інстанцыі, паведамілі ўкраінскай службе Радыё Свабода юрысты і палітыкі, якія ўдзельнічалі ў судовым працэсе.

​Гарадзкая рада Кіева прыняла рашэньне аб перайменаваньні праспэкта, названага ў гонар савецкага генэрала Ватуціна імем Рамана Шухевіча — лідэра Ўкраінскай паўстанцкай арміі — у чэрвені 2017. Годам раней быў перайменаваны Маскоўскі праспэкт. Яго назвалі імем Сьцяпана Бандэры — аднаго з ідэолягаў украінскага нацыяналістычнага руху XX стагодзьдзя. Яго абвінавачваюць у дачыненьні да этнічных чыстак на захадзе Ўкраіны. У 1959 годзе ён быў забіты ў Мюнхэне агентам КДБ Багданам Сташынскім.

Ва Ўкраіне ад 2015 году дзейнічае закон аб дэкамунізацыі. Акрамя забароны на выкарыстаньне савецкай сымболікі дакумэнт таксама зьмяшчае прадпісаньне аб дэмантажы помнікаў камуністычным дзеячам і перайменаваньні названых у іх гонар населеных пунктаў і вуліц. За чатыры гады ў рамках гэтага закону былі дэмантаваныя больш за 2 тысячы помнікаў, перайменаваныя 32 гарады, 955 населеных пунктаў і 52 тысячы вуліц, якія насілі імёны савецкіх дзяржаўных дзеячаў.

19 чэрвеня гарадзкая рада Харкава прагаласавала за вяртаньне цэнтральнаму праспэкту горада імя савецкага маршала Георгія Жукава. Ён быў перайменаваны ў 2016 годзе ў гонар народжанага ва Ўкраіне савецкага генэрала, а пазьней дысыдэнта Пятра Грыгарэнкі. Дэпутаты палічылі, што імя Жукава не падпадае пад закон аб дэкамунізацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG