Тэлеканал «Настоящее Время» падрыхтаваў сэрыю інтэрвію, у якіх вядомыя людзі падводзяць вынікі дзесяцігодзьдзя — для сябе і сваіх краін.
Справу пачалі паводле артыкулу аб незаконным перасячэньні дзяржаўнай мяжы Ўкраіны.
На мінулым тыдні пад ціскам новых амэрыканскіх санкцый супраць Расеі, швайцарская кампанія Allseas адмовілася ад далейшага ўдзелу ў пракладцы газаправоду.
Патрульная паліцыя Роўненскай вобласьці затрымала грамадзяніна Беларусі, які кіраваў грузавым аўтамабілем у стане алькагольнага ап’яненьня і ствараў на дарозе аварыйныя сытуацыі.
Удзельнікі Трохбаковай кантактнай групы ва ўрэгуляваньні канфлікту на ўсходзе Украіны дамовіліся аб абмене палоннымі да канца 2019 году.
Амбасадар Беларусі ва Ўкраіне Ігар Сокал заявіў, што гарантыяй бясьпекі для Ўкраіны ёсьць «слова Лукашэнкі», а паглыбленьне інтэграцыі Беларусі з Расеяй не адбілася на прыярытэтнасьці дачыненьняў з Украінай.
На думку Парашэнкі, трэба прымаць санкцыі супраць наўпроставых паставак газу з Расеі да ўкраінскай «пятай калёны», бо грошы скарыстаюць для фінансаваньня пракрамёўскіх партыяў і падрыву ўкраінскай дзяржаўнасьці.
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква рыхтуе адказ на ўведзеныя напярэдадні санкцыі ЗША супраць праекту «Паўночны паток — 2».
20 сьнежня ўпраўленьне Нацыянальнай паліцыі ў Кіеве паведаміла аб затрыманьні васьмі асобаў, у тым ліку трох грамадзян Беларусі, паводле падазрэньня ў нападзе на паліцэйскіх у цэнтры ўкраінскай сталіцы. Паводле гэтага факту завялі крымінальную справу.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка страціў лідэрства ў сымпатыях украінцаў сярод лідэраў замежных дзяржаваў.
Ключавы падраднік заявіў, што прыпыняе кладку трубаў.
Прадстаўнікі Эўрапейскай камісіі, Украіны і Расеі на перамовах пад Менскам дасягнулі канчатковай дамоўленасьці адносна транзыту расейскага газу праз тэрыторыю Ўкраіны для эўрапейскіх спажыўцоў і ўрэгуляваньня ўзаемных прэтэнзій.
Адзін з падазраваных у справе аб забойстве журналіста Паўла Шарамета Андрэй Антоненка падаў пазоў у суд аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі.
Расея пагадзілася выплаціць Украіне тры мільярды даляраў паводле рашэньня Стакгольмскага арбітражу, паведаміла агенцтва Reuters і расейскія СМІ са спасылкай на свае крыніцы.
Чарговы раўнд трохбаковых газавых перамоваў адбудзецца 20 сьнежня ў сталіцы Беларусі Менску, паведаміла Міністэрства энэргетыкі і абароны навакольнага асяродзьдзя Ўкраіны.
У Кіеве беларускія і ўкраінскія актывісты пікетавалі амбасаду Расеі, пратэстуючы супраць паглыбленьня беларуска-расейскай інтэграцыі, якая пагражае незалежнасьці Беларусі.
18 сьнежня ў Менску адбылося першае пасьля саміту «нармандзкай чацьвёркі» пасяджэньне Трохбаковай кантактнай групы ўрэгуляваньня ўзброенага канфлікту на Данбасе.
Гэта быў адзін з галоўных пунктаў перадвыбарнай праграмы прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага і ягонай партыі «Слуга народа».
Тым часам у Вярхоўнай радзе Ўкраіны патрабуюць стварыць камсію для кантролю за сьледзтвам у справе Паўла Шарамета.
Пераемніцай амбасадра Сайдзіка стане швайцарская дыпляматка Гайдзі Граў.
Каля 20 актывістаў украінскіх арганізацый і беларускага руху салідарнасьці «Разам» пікетавалі ў Львове консульства Расейскай Фэдэрацыі з патрабаваньнем спыніць спробу аншлюсу Беларусі.
Украінскія сілавікі ў Кіеве разагналі акцыю пратэсту каля Вярхоўнай Рады. Яе ўдзельнікі выказвалі пратэст супраць прыняцьця закона аб продажы зямлі.
Галоўны падазраваны ў арганізацыі і забойстве журналіста Паўла Шарамета Андрэй Антоненка працягве настойваць на сваёй недатычнасьці да гэтага злачынства.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падтрымаў футбаліста Раман Зазулю пасьля абраз у адрас спартоўца падчас матчу паміж камандамі «Раё Вальлекана» і «Альбасэтэ» у Іспаніі.
Для гэтага маюць быць ўнесеныя зьмены ў Канстытуцыю Ўкраіны.
Тэлеканал «Россия 1» паказаў у нядзельнай праграме «Масква. Крэмль. Пуцін» анансаванае раней «першае паўнавартаснае інтэрвію» прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага расейскім журналістам. Яно цягнулася менш за хвіліну.
У зоне баявых дзеяньняў на Данбасе баевікі працягваюць абстрэлы украінскіх пазыцый. У выніку адзін вайсковец загінуў, яшчэ два атрымалі раненьні, паведамляе Hromadske.TV.
Міністэрства вэтэранаў Украіны гатова юрыдычна дапамагаць падазраваным у справе забойства журналіста Паўла Шарамета.
13 сьнежня ў кіеўскім аэрапорце «Барыспаль» украінскія памежнікі не пусьцілі ў краіну дырэктара менскага карпункту расейскага тэлеканала НТВ Сяргея Савіна, які прыляцеў зь Менску.
Пячэрскі раённы суд Кіева ў ноч з 13 на 14 сьнежня ўхваліў рашэньне аб арышце да 8 лютага Андрэя Антоненкі, трэцяга падазраванага ў справе Паўла Шарамета.
Другая з падазраваных у датычнасьці да забойства Паўла Шарамета, дзіцячы кардыяхірург Юлія Кузьменка заяўляе, што нічога ня ведала пра журналіста да моманту ягонай гібелі. Суд пастанавіў узяць яе пад варту да 8 лютага.
Пячэрскі раённы суд Кіева атрымаў тры хадайніцтвы абвінавачаньня аб арышце трох падазраваных у забойстве журналіста Паўла Шарамета.
Дзяржаўны тэлеканал «Россия 1» анансаваў «першае вялікае» тэлеінтэрвію з Уладзімірам Зяленскім. Сам прэзыдэнт Украіны адмаўляе, што даваў інтэрвію расейскаму тэлебачаньню.
13 сьнежня суд у Кіеве вынесе вэрдыкт аб выбары меры стрыманьня для падазраваных у забойстве журналіста Паўла Шарамета. Абвінавачаньне просіць безальтэрнатыўнае трыманьне пад вартай. Уначы праваахоўнікі правялі ператрус яшчэ ў двух вядомых ва Ўкраіне валянтэраў.
У Кіеве на матчы Лігі Эўропы паміж кіеўскім «Дынама» і швайцарскім клюбам «Лугана» зьявіўся вялікі банэр з надпісам «Жыве Беларусь!»
«Павел Шарамет быў вядомым журналістам ня толькі ва Украіне, ён працаваў у Беларусі, дзе быў народным улюбёнцам і, адначасова, ворагам Лукашэнкі».
Пакуль агучылі першыя імёны, але сьледчыя не выключаюць, што кола выканаўцаў і арганізатараў у часе далейшага расьсьледаваньня будзе пашырана.
Чаму патрэбныя трохбаковыя эўрапейска-беларуска-расейскія кансультацыі з нагоды паглыбленай інтэграцыі Беларусі і Расеі? Свой адказ на гэтае пытаньне прапануе сталы дакладчык Эўрапарлямэнту па Беларусі, літоўскі эўрадэпутат Пятрас Аўштрэвічус.
У Кіеве адбылася прэсавая канфэрэнцыя ў справе Шарамета з удзелам кіраўніцтва нацыянальнай паліцыі Ўкраіны, міністра ўнутраных справаў Украіны Арсена Авакава, генэральнага пракурора Ўкраіны Руслана Рабашапкі і прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага.
Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook міністар унутраных справаў Украіны Арсэн Авакаў.
Ва Ўкраіне ўпершыню за гісторыю незалежнасьці зьявіўся новы інстытут для абароны дзяржаўнай мовы, а ўрад Украіны прызначыў моўнага амбудсмэна.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін не выключае, што калі Кіеў будзе кантраляваць мяжу з Расеяй на Данбасе і калі тамтэйшыя жыхары ня будуць мець гарантыяў бясьпекі, там можа паўтарыцца разьня, якая была ў басьнійскім мястэчку Срэбраніца ў 1995 годзе.
Украінская база дадзеных «Міратворац» абвясьціла пра закрыцьцё. Праект адсочваў сьпіс асобаў, якія, на думку аўтараў базы, парушаюць украінскае заканадаўства і ўчыняюць злачынствы супраць краіны.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі па выніках перамоваў з прэзыдэнтам Расеі канстатаваў, што з Уладзімірам Пуціным «надзвычай складана дамаўляцца». Пра гэта ён заявіў журналістам у Парыжы пасьля саміту лідэраў «нармандзкай чацьвёркі».
За рэзалюцыю прагаласавалі 63 краіны, супраць — 19, іншыя ўстрымаліся альбо не галасавалі.
Шосты апэляцыйны адміністрацыйны суд у Кіеве пастанавіў назваць два праспэкты ў сталіцы Ўкраіны імёнамі Сьцяпана Бандэры і Рамана Шухевіча.
Яго прызналі вінаватым у нападзе на амбасаду Расеі ў Кіеве ўлетку 2014 году.
Міністар унутраных спраў Расеі Ўладзімір Калакольцаў паведаміў, што з красавіка 2019 году расейскія пашпарты атрымалі каля 125 тысяч чалавек, якія пражываюць на тэрыторыі так званых Данецкай і Луганскай «народных рэспублік».
Колькасьць ахвяраў пажару ў будынку Адэскага каледжа эканомікі, права і гатэльна-рэстараннага бізнэсу па стане на 7 раніцы панядзелка, 9 сьнежня, вырасла да 12 чалавек, пацьвердзілі ў дзяржаўную службу ў надзвычайных сытуацыях Украіны.
9 сьнежня адбудзецца першая за тры гады сустрэча лідэраў «нармандзкай чацьвёркі». Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон, канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін правядуць перамовы ў сталіцы Францыі Парыжы.
Загрузіць яшчэ