Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская грыўня рэкордна ўзмацнілася адносна даляра


Украінская грыўня
Украінская грыўня

Украінская грыўня заняла першае месца сярод сусьветных валютаў, якія найбольш узмацнілася адносна даляра. Ад пачатку студзеня яе цана вырасла на 15,6%, забясьпечыўшы такім чынам найлепшую пазыцыю за апошнія чатыры гады, піша Rzeczpospolita.

Рост грыўні быў большым за рост золата (13,5%) і срэбра (9,4%). Аднак украінская валюта ўсё яшчэ слабейшая, чым да пачатку вайны на Данбасе. У пятніцу за 1 даляр трэба было заплаціць 23,9 грыўні, у той час як напрыканцы 2013 года курс складаў 10 грыўняў.

Сёлетняе ўмацаваньне грыўні тлумачыцца найперш паляпшэньнем эканамічнай сытуацыі ва Ўкраіне, якая апынулася ў малой групе краін, якім міжнародныя ўстановы палепшылі цягам апошніх месяцаў эканамічныя прагнозы.

Калі ў 2018 годзе ВУП Украіны вырас на 3,3%, то на гэты год Сусьветны банк павялічыў свой прагноз з 2,7 да 3,4%. Міністэрства эканамічнага разьвіцьця і гандлю Ўкраіны чакае, што рост ВУП складзе нават 4,8%.

Як тлумачыць аналітык Jamestown Foundation Алег Варфаламееў, эканамічны рост зьвязаны з рэкордным жнівом сёлета і летась, а таксама з ростам заробкаў. Да павелічэньня заробкаў украінскіх працадаўцаў матывавала вялікая працоўная міграцыя з краіны.

Але Ўкраіна ўсё яшчэ застаецца адной з найбяднейшых краін Эўропы. ВУП на душу насельніцтва, паводле МВФ, складае там $9,8 тысяч. У Беларусі – 20,6 тысяч, у Румыніі – 28 тысяч, а ў Польшчы 33,9 тысяч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG