Паліцыя Кіева расшуквае чалавека, які абстраляў аўтамабіль у цэнтры гораду і сьмяротна параніў трохгадовага хлопчыка.
Невядомы адкрыў агонь па кіроўцы, аднак трапіў у дзіця, якое было ў салёне. Ад атрыманага раненьня хлопчык памёр у карэце «хуткай дапамогі» па дарозе ў шпіталь.
Як удалося даведацца выданьню «Українська правда», за стырном аўтамабіля Range Rover быў дэпутат Кіеўскай абласной рады ад «Блёку Пятра Парашэнкі» Вячаслаў Собалеў, былы намесьнік старшыні ўправы кампаніі «Нафтогаз України».