Прыканцы лістапада ва Ўкраіне адзначаюць Дзень памяці ахвяраў Галадамору. У краіне падзеі 1932-1933 гадоў афіцыйна прызнаныя генацыдам украінскага народу.
Радыё Свабода знайшло ў фондах Цэнтральнага дзяржаўнага кінафатафонаархіву Ўкраіны імя Пшанічнага фотасьведчаньні Галадамору 1932-33 гадоў. На фотаздымках, датаваных гэтыя гадамі, загінулыя і зьнясіленыя голадам людзі, а таксама тое, што да гэтага прывяло.
Па дадзеных Інстытута гісторыі Ўкраіны, страты ад голаду ва Ўкраінскай ССР склалі амаль 4 мільёны чалавек і яшчэ 3 мільёны - у іншых рэгіёнах СССР.
У лістападзе 2006 года Вярхоўная Рада Ўкраіны прызнала Галадамор 1932-1933 гадоў генацыдам украінскага народа.
На парлямэнцкім узроўні Галадамор прызналі генацыдам Грузія, Эквадор, Эстонія, Калюмбія, Латвія, Літва, Мэксіка, Парагвай, Пэру, Польшча, Вугоршчына. Таксама - на парлямэнцкім і рэгіянальным узроўні - у Аўстраліі, Канадзе і Партугаліі. На рэгіянальным (муніцыпальным) узроўні адпаведныя рашэньні таксама прынялі ў Аргэнціне, Бразыліі, Вялікабрытаніі, Гішпаніі, Італіі і ЗША.
Расея адмаўляе факт Галадамору як арганізаванага Сталіным забойства украінскіх хлебаробаў голадам.
Упершыню было апублікавана на сайце Свабоды 24 лістапада 2018 году.