За стырном аўтамабіля Range Rover быў дэпутат Кіеўскай абласной рады ад «Блёку Пятра Парашэнкі» Вячаслаў Собалеў.
Імпарт электраэнэргіі зь Беларусі спынены а 1-й гадзіне ночы таму, што яна стала даражэйшая, чым на ўнутраным украінскім рынку.
«Рядовий» → «солдат», «єфрейтор» → «старший солдат», «прапорщик» → «штаб-сержант».
У Адэсе на падставе базы зьвестак генсакратарыяту Інтэрполу затрымалі двух беларусаў, завочна арыштаваных СК Беларусі па абвінавачаньні ў раскраданьні 207 тысяч эўра, якія належалі беларускаму «Нафтану».
Паводле зьвестак Кіеўскага міжнароднага інстытуту сацыялёгіі рэйтынг прэзыдэнта Ўкраіны ўпаў за два месяцы на 21 працэнтны пункт.
У сваёй праграме «Надвор'е» кампанія Apple на тэрыторыі Расеі пачала адлюстроўваць Крым і Севастопаль «расейскай» тэрыторыяй. Як паведамляе карэспандэнт Крым.Реалии, у Маскве анэксаваныя Севастопаль, Сімфэропаль, Керч адлюстроўваюцца расейскай тэрыторыяй
Катэры не на хаду, паколькі расейцы іх «загубілі», выкраўшы ня толькі боепрыпасы, але і абсталяваньне, і нават сантэхніку, уключаючы ўнітазы, кажа камандуючы ВМС Украіны Ігар Варончанка
Літва супраць БелАЭС. Зяленскі кажа: «Я абавязкова сяду зь міністрам энэргетыкі, і мы абмяркуем гэтае пытаньне».
Сёньня ў Львове ўшанавалі Дзень Герояў Беларусі, прысьвечаны гадавіне Слуцкага збройнага Чыну. У акцыі прынялі ўдзел львавяне і беларускія актывісты, якія адмыслова прыехалі ў Львоў. Удзельнікі трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі, выяву гэрба «Пагоня», а таксама ўкраінскі сіне-жоўты сьцяг.
У Швэцыі апэляцыйны суд акругі Свэа адхіліў скаргу расейскага газавага манапаліста «Газпром» на адно з рашэньняў Стакгольмскага арбітражу па спрэчцы з украінскай кампаніяй «Нафтогаз».
21 чалавек затрыманы, у тым ліку двое грамадзян Беларусі.
Украінскія памежнікі выкарысталі бэнзапілу і шліфавальную машыну, каб выявіць схованку з кантрабандай беларускіх цыгарэт у двух грузавых аўтамабілях Scania, якімі кіравалі грамадзяне Беларусі.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі раскрыў дэталі тэлефоннай размовы з Уладзімірам Пуціным, якая адбылася 25 лістапада.
Гэта другая крымінальная справа, адкрытая паводле фактаў пастаўкі вугалю з Данбасу ва Ўкраіне беларускімі, расейскімі і эўрапейскімі кампаніямі.
Сянцоў сказаў, што разглядае прэмію не як узнагароду для яго асабіста, але і для ўкраінскіх палітвязьняў у Расіі, у кантраляваных сэпаратыстамі раёнах Данбасу, а таксама для ўкраінскіх актывістаў і вайскоўцаў.
Беларусы, якія бралі ўдзел у «шэрых» схемах, зарабілі па 20–100 даляраў, а аштрафавалі іх на 7000.
Ва Ўкраіне казалі, што з караблёў «паздымалі нават пляфоны, разэткі і ўнітазы».
Рэпкаўскі раённы суд Чарнігаўскай вобласьці аштрафаваў грамадзяніна Беларусі за спробу перамясьціць з Украіны ў Беларусь 0,56 грама канабісу.
Пяць гадоў быў «пад прыкрыцьцем», кажа былы кіраўнік Горлаўкі.
Прыканцы лістапада ва Ўкраіне адзначаюць Дзень памяці ахвяраў Галадамору. У краіне падзеі 1932-1933 гадоў афіцыйна прызнаныя генацыдам украінскага народа.
Расея некалькі гадоў вяла кампанію па дэзінфармацыі, каб перакласьці на Ўкраіну адказнасьць за ўмяшаньне ў амэрыканскія выбары 2016 года. Па дадзеных крыніц газэты The New York Times, гэта тэма абмяркоўвалася на брыфінгу з удзелам сэнатараў і прадстаўнікоў выведкі ЗША.
23 лістапада ва Ўкраіне адзначаюць Дзень памяці ахвяраў галадамору 1932–1933 гадоў.
«Я падзякаваў яму, але думаю, што мы незалежная краіна і нам будзе дастаткова нашых памежнікаў».«Мы Ўкраіну падарылі сваім супернікам». Што казаў Лукашэнка на «Менскім дыялёгу»
Украінскія караблі, захопленыя расейскімі памежнікамі ў лістападзе 2018 году каля берагоў анэксаванага Крыму, прыбываюць у вайсковую гавань гораду Ачакаў ва Ўкраіне.
Нацыянальная Рада Латвіі па электронных СМІ (NEPLP) прыняла рашэньне спыніць у Латвіі трансьляцыю дзевяці расейскіх тэлеканалаў.
З моманту адкрыцьця энэргетычнага рынку ва Ўкраіне Беларусь цягам ліпеня-кастрычніка паставіла ўкраінскім спажыўцам 644,9 мільёна кіляват-гадзін.
У Дзяржаўным архіве Жытомірскай вобласьці знайшлі мэтрычныя дакумэнты аб сьмерці беларуска-польскага пісьменьніка Яна Баршчэўскага ў мястэчку Чуднаў, дзе ён жыў апошнія гады свайго жыцьця.
Расея перадала Ўкраіне тры караблі, захопленыя ў лістападзе 2018 году ў Керчанскай пратоцы.
Цягам наступных тыдняў Вярхоўная Рада Ўкраіны мае разгледзець пастанову аб пазбаўленьні былога прэзыдэнта Пятра Парашэнкі дэпутацкай недатыкальнасьці.
Украінскія катэры «Нікапаль» і «Бердзянск» ды буксір «Яны Капу», якія Расея захапіла ў Керчанскім праліве ў лістападзе летась, накіроўваюцца дадому, паведамляе прэс-цэнтар ВМС Украіны.
У офісе прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона заявілі, што лідэры Расеі, Украіны, Нямеччыны і Францыі сустрэнуцца ў Парыжы 9 сьнежня
Упраўленьне вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека ў адказ на запыт Радыё Свабода палічыла агульную колькасьць ахвяр баявых дзеяньняў у Данбасе з сакавіка 2014-га да 31 кастрычнiка 2019 года.
Міжнародная аб’яднаная сьледчая група (JIT), якая займаецца расьсьледаваньнем авіякатастрофы «Боінга» «Малайзійскіх авіяліній» у небе над Данбасам у 2014 годзе, просіць даць паказаньні аб магчымай ролі расейскіх чыноўнікаў у трагедыі.
Кіеўскі апэляцыйны суд 13 лістапада вызваліў з-пад варты Барыса Германа, меркаванага арганізатара замаху на расейскага блогера Аркадзя Бабчанку. Гэтую інфармацыю Радыё Свабода пацьвердзілі ў прэс службе пракуратуры Кіеўскай вобласьці.
Сёньня Вярхоўная Рада ў першым чытаньні прагаласавала за праект закону «Аб унясеньні зьменаў у некаторыя заканадаўчыя акты Ўкраіны аб абароце сельскагаспадарчых земляў», які быў рэкамэндаваны профільным камітэтам парлямэнту.
Як паведамляе Белстат, Беларусь у студзені — жніўні ў 60 разоў павялічыла абʼём паставак бульбы ва Ўкраіну — да 17,6 тысячы тон, агулам на 2,269 мільёна даляраў. Летась у гэты ж пэрыяд Беларусь экспартавала ўсяго 279 тон бульбы.
Акцыянэрнае таварыства «Українська залізниця» налета плянуе адкрыць два новыя чыгуначныя маршруты ў Беларусь.
За спрыяньне прызначэньню на кіроўную пасаду ў кампаніі «Нафтагаз Украіны». Саўдзельніца — былая намесьніца міністра культуры.
Па выніках пасяджэньня Трохбаковай кантактнай групы, якое адбылося 12 лістапада ў Менску, «зьнятыя ўсе перашкоды» для правядзеньня сустрэчы лідэраў Украіны, Расеі, Францыі і Нямеччыны ў «нармандзкім фармаце».
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка другі год запар застаецца лідэрам сымпатый украінцаў сярод лідэраў замежных дзяржаў.
Служба бясьпекі Ўкраіны сьцьвярджае, што зладзіла інсцэнізацыю забойства адміністратаркі дзіцячага адукацыйнага клюбу ў Кіеве, каб затрымаць замоўніцу злачынства.
Ігар Мазур — вэтэран вайны ў Данбасе і адзін зь лідэраў нацыяналістычнай арганізацыі УНА-УНСО. Ён быў затрыманы напярэдадні на запыт Расеі на памежным пераходзе паміж Украінай і Польшчай.
Прадстаўнік офіса Упаўнаважанага Вярхоўнай Рады Ўкраіны па правах чалавека Андрэй Мамалыга паведаміў пра затрыманьне ў Польшчы аднаго з лідэраў «УНА-УНСО» Ігара Мазура (пазыўны «Таполя»).
У населеным пункце Пятроўскае Данецкай вобласьці Ўкраіна і самаабвешчаная ДНР пачалі развод войскаў. За працэсам назіраюць прадстаўнікі АБСЭ.
Журы 26-га Менскага міжнароднага кінафэстывалю «Лістапад» абвесьціла пераможцаў ва ўсіх конкурсах і ўручыла спэцыяльныя прызы. Гран-пры «Золата «Лістапада» атрымаў украінскі фільм «Атлянтыда» рэжысэра Валянціна Васяновіча.
Міжнародны суд ААН у Гаазе 8 лістапада адхіліў пярэчаньні Расеі наконт пазову Ўкраіны і будзе разглядаць у сутнасьці справу, дзе Кіеў абвінавачвае Маскву ў парушэньні дзьвюх канвэнцыяў.
Сёлета частка прадукцыі Менскага аўтамабільнага заводу на ўкраінскім рынку грузавога аўтатранспарту можа дасягнуць 30%.
Нацыянальная паліцыя Ўкраіны затрымала сямейную пару добраахвотнікаў з батальёну «Правы сэктар».
Справу пачалі ў сувязі зь ціскам на рэдакцыю журналісцкай праграмы «Схемы» (сумесны праект Радыё Свабода і тэлеканалу UA:Першы).
Сьледчыя ўпраўленьня Нацыянальнай паліцыі ў Івана-Франкоўскай вобласьці завяршылі дасудовае расьсьледаваньне крымінальнай справы аб гібелі трох беларусаў у выніку аварыі паблізу паселішча Красьнік Верхавінскага раёну.
Загрузіць яшчэ