Паводле зьвестак Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялёгіі рэйтынг прэзыдэнта Ўкраіны ўпаў за два месяцы на 21 працэнтны пункт.
Калі ў верасьні, паводле апытаньня, да Зяленскага станоўча ставіліся 73% грамадзян краіны, то да канца лістапада іх колькасьць зьнізілася да 52%.
У сваю чаргу доля тых, хто ставіцца да прэзыдэнта нэгатыўна, рэзка вырасла — з 7% у верасьні да 19% у канцы лістапада.
Пры гэтым рэйтынгі астатніх украінскіх палітыкаў, якія ўдзельнічалі зь Зяленскім у прэзыдэнцкай гонцы, амаль не зьмяніліся.
Асобна аналітыкі Кіеўскага міжнароднага інстытуту сацыялёгіі адзначаюць, што 70% жыхароў Украіны ня бачаць посьпехаў новай улады ў барацьбе з карупцыяй сярод чыноўнікаў і 71% ня бачаць прагрэсу ў расьсьледаваньні рэзанансных крымінальных справаў.