Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Русыфікацыя». Фільм-дасьледаваньне пра лёс украінскае мовы здымалі ў 5 краінах, у тым ліку ў Беларусі


Налепкі, якія прапагандуюць украінскую мову. Падчас прэзэнтацыі дакумэнтальнага фільма-дасьледаваньня
Налепкі, якія прапагандуюць украінскую мову. Падчас прэзэнтацыі дакумэнтальнага фільма-дасьледаваньня

Дакумэнтальны фільм пра ўкраінскую мову «Салавей сьпявае. Пакуль голас мае» паказвае моўнае пытаньне праз досьвед іншых краін, у тым ліку Беларусі, распавядае ўкраінская служба Радыё Свабода.

Стваральнікі фільму (аўтарка сцэнара Леся Варанюк) спрабуюць знайсьці адказ, чаму ў XXI стагоддзі для многіх грамадзян Украіна глупства размаўляць па-ўкраінску. Яны заглыбляюцца ў гісторыю, дасьледуюць сучаснасьць, адкрываюць і разбураюць міты пра ўкраінскую мову.

Трэйлер фільму

Анастасія Федчанка, адна са стваральніц фільму, сама перайшла на ўкраінскую мову з расейскай у падлеткавым узросьце. У інтэрвію Свабодзе яна зазначае, што фільм «Русыфікацыя» — не пра «бедную-няшчасную» забароненую мову, ён створаны для разьвейваньня мітаў вакол яе. Напрыклад, міту пра ўкраінскую мову як пра вясковую, бо папраўдзе дзеля яго вельмі добра папрацавала імпэрская машына.

У Луганскай вобласьці аўтары фільму дасьледавалі масавую русыфікацыю ўкраінскіх прозьвішчаў, калі з Каплуна рабілі Каплунова. У Мікалаеве здымалі курсы ўкраінскай мовы, куды ходзіць штораз больш людзей, хоць існуе міт пра Мікалаеў як расейскамоўны горад.

Фільм параўноўвае ўкраінскую моўную сытуацыю з становішчам у розных краінах. Напрыклад, з станам беларускай мовы ў Беларусі, іўрыту ў Ізраілі. Паводле аўтараў фільму, «зь беларускай мовай усё сапраўды сумна — Расея ўжо зрусыфікавала Беларусь».

«Гэтак заўсёды робяць калянізатары: каб калёнія стала паслухмянаю часткаю вялікай краіны, навязваюць сваю мову, культуру. Так адбываецца зь Беларусьсю і так можа стацца з Украінай, калі мы таксама праглынем гэта і далей будзем думаць: „Да какая разница“», — кажа Анастасія Федчанка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG