Галоўнакамандуючы Вайскова-марскім флётам Расеі адмірал Мікалай Яўменаў адпраўлены ў адстаўку, паведамляюць выданьні «Фонтанка» і «Известия» са спасылкай на свае крыніцы.
Беларусы купляюць жыльлё ў Літве, нягледзячы на інфармацыйнае напружаньне, якое расьце вакол іх, піша Delfi. lt.
Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба адрэагаваў на заяву Папы Рымскага Францішка аб тым, што Ўкраіна павінна «набрацца сьмеласьці» падняць «белы сьцяг» і «быць гатовая да перамоваў з Расеяй».
У Варшаве адбылася сустрэча намесьніка старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінэту, кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Паўла Латушкі зь віцэ-маршалкам верхняй палаты парлямэнту Польшчы Міхалам Камінскім.
Як паведамляе выданьне «Трыбуна», тыятляністку Валянціну Зелянкевіч прыгаварылі да двух гадоў «хатняй хіміі» за ўдзел у мірных пратэстах у 2020 годзе.
Апытаньні грамадзкай думкі паказваюць, што ні сацыялісты, ні апазыцыйныя правацэнтрысты, хутчэй за ўсё, не перамогуць.
Чым можа быць заклапочаны дыктатар на схіле веку, пасьля 30 гадоў аднаасобнай улады, усьведамляючы, што адведзены яму гісторыяй час няўмольна скарачаецца і набліжаецца да фіналу?
Папа Рымскі Францішак заявіў, што Ўкраіна павінна праявіць мужнасьць, якую ён назваў «белым сьцягам», і дамовіцца аб спыненьні вайны з Расеяй, піша Голас Амэрыкі.
Злучаныя Штаты ў канцы 2022 года распрацоўвалі плян дзеяньняў на выпадак магчымага ядзернага ўдару Расеі па Ўкраіне.
Чэхіі ўдалося сабраць грошы на закупку 300 тысяч снарадаў для Ўкраіны. Агулам плянуецца набыць 800 тысяч снарадаў. У Празе раней заяўлялі, што ведаюць, дзе ўзяць боепрыпасы для Ўкраіны за межамі Эўропы. На іх працягваюць зьбіраць грошы. Фінансава ўдзельнічаюць Нямеччына, Нідэрлянды і Нарвэгія.
Беларуска Людміла Жданук, якая выйшла замуж за літоўца і жыве ў Літве 12 гадоў, сьцьвярджае, што яе пазбавілі сталага віду на жыхарства пасьля пытаньня «Чый Крым?» На яго патрабавалася даць адказ у анкеце для падаўжэньня пасьведчаньня на права жыхарства, піша Reform.by.
«Калі абяскроўленая паразай агідная Расея падзе, здабудзе сапраўдную волю і Беларусь», — гаворыцца ў апублікаванай 9 сакавіка заяве Галоўнага ўпраўленьня выведкі (ГУВ) Міністэрства абароны Ўкраіны да другой гадавіны стварэньня беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага.
Сэнат ЗША ўхваліў пакет законапраектаў аб фінансаваньні амаль паловы ўсіх урадавых ведамстваў і праграм на агульную суму звыш 460 мільярдаў даляраў да канцу 2024 фінансавага году, які заканчваецца 30 верасьня.
Прэзыдэнты Ўкраіны і Турэччыны Ўладзімір Зяленскі і Рэджэп Эрдаган выказалі розныя падыходы да пытаньня ўдзелу Расеі ў перамовах аб завяршэньні вайны падчас прэс-канфэрэнцыі па выніках перамоваў у Стамбуле 8 сакавіка.
Большасьць дэмакратаў і рэспубліканцаў лічаць, што ЗША ня трэба паглыбляць сваё ўмяшаньне ў бягучыя канфлікты паміж Расеяй і Ўкраінай, а таксама паміж Ізраілем і ХАМАС.
З мэтай прыцягнуць увагу да «зламыснай дзейнасьці» ў Ірляндыі менскага Сьвята-Елізавецінскага манастыра і прыняць адносна яго неабходныя меры намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту Павел Латушка зьвярнуўся да пасла гэтай дзяржавы ў Польшчы Патрыка Хогі.
Грамадзкае аб’яднаньне «Саюз пісьменьнікаў Беларусі» атрымала грант адміністрацыі прэзыдэнта РФ на правядзеньне літаратурнага фэстывалю «Русь і Беларусь адзіная».
У Міжнародны жаночы дзень палітоляг Роза Турарбекава разважае пра жанчын у сыстэме Лукашэнкі, іх месца і ролю. Адкуль у Беларусі такая нянавісьць да жанчын-апанэнтак улады? І адказвае на пытаньне, што неабходна зрабіць для рэальнай гендэрнай роўнасьці ў Беларусі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі лічыць Беларусь «дыпляматычна акупаванай» і мяркуе, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін кіруе беларускімі сілавікамі.
Лідэр Камуністычнай партыі Францыі Фаб’ен Русэль распавёў, што падчас сустрэчы з кіраўнікамі партыяў прэзыдэнт Эманюэль Макрон абмяркоўваў сцэнар, пры якім могуць быць уведзеныя войскі ва Украіну, піша газэта LʼIndependant.
Апошнім часам Аляксандар Лукашэнка надзвычай часта стаў гаварыць пра зьмену кадраў як умову захаваньня і ўмацаваньня створанай ім сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сыстэмы. Бачна, што гэтая тэма яго моцна хвалюе.
Рэспубліканская сэнатарка Кэці Брыт рэзка скрытыкавала прэзыдэнта Джо Байдэна, заявіўшы, што пад ягоным кіраўніцтвам у ЗША стала «менш магчымасьцяў», «менш свабоды», а сама краіна «згасае».
Віцебская прарасейская актывістка Эльвіра Мірсалімава адседзела двое сутак у ізалятары часовага ўтрыманьня (ІЧУ) за перадрук паста расейскага прапагандыста Ўладлена Татарскага, які загінуў у Санкт-Пецярбургу.
Вашынгтон хоча прыцягнуць да адказнасьці вінаватых у незаконнай дэпартацыі і гвалтоўным вывазе ўкраінскіх дзяцей у Расею. Частку дзяцей вывозілі празь Беларусь.
«У нас ува ўсіх адно паведамленьне для Крамля: мы не баімся, мы будзем працягваць падтрымліваць Украіну і яе грамадзян», — заявіў Кірыякас Міцатакіс.
Новы ўрад Польшчы істотна скарачае бюджэт тэлеканалу «Белсат». Так вынікае з дакумэнту, які апублікавала МЗС Польшчы. Дырэктарка каналу Агнешка Рамашэўская-Гузы называе гэта «фактычнай ліквідацыяй» Белсату. У інтэрвію Свабодзе яна растлумачыла, што адбываецца.
Старшая навуковая супрацоўніца дасьледчага цэнтру Beroc эканамістка Анастасія Лузгіна апавядае пра асноўныя тэндэнцыі беларускай эканомікі і аналізуе ўплыў на гаспадарчае разьвіцьцё Беларусі вайны і санкцыяў.
Сьвет павінен быць больш рашучым, дамагаючыся вызваленьня беларускіх палітвязьняў, заявіла Ціханоўская; паводле яе, мала словаў салідарнасьці, павінны працаваць мэханізмы, якія ёсьць у дэмакратычным сьвеце.
Сэйм Польшчы заклікаў Эўракамісію «ўнесьці прапанову аб увядзеньні санкцыяў у сувязі з імпартам расейскіх і беларускіх прадуктаў харчаваньня і сельскагаспадарчай прадукцыі ў Эўразьвяз».
«Удзячны беларусам, якія са зброяй у руках сёньня абараняюць Украіну. Упэўнены, што наша перамога адкрые дзьверы для шматлікіх новых і доўгачаканых перамог», — сказаў Пятро Парашэнка
Ад жніўня 2020 году палітычны перасьлед у Беларусі зазналі больш за 8000 жанчын.
8 сакавіка, у Міжнародны жаночы дзень, Сьвятлана Ціханоўская запісала зварот да беларусак.
Хваля публікацыяў з апісаньнем уласнага досьведу выпадкаў гвалту пачалася пасьля забойства беларускі Лізаветы ў Варшаве. Аўтаркі такіх допісаў сутыкнуліся ня толькі з падтрымкай.
Адначасова Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША павялічыў узровень небясьпекі наведваньня Расеі да максымальнага чацьвёртага ўзроўню.
У сакавіку Армэнія афіцыйна заявіла аб спыненьні працы расейскіх памежнікаў у аэрапорце Ерэвану, а ў лютым — аб замарожваньні свайго ўдзелу ў АДКБ.
«Гэта было ня так даўно, калі прэзыдэнт-рэспубліканец Рональд Рэйган грымеў: «Містэр Гарбачоў, зьнясі гэтую (Бэрлінскую) сьцяну», — нагадаў Байдэн і прадоўжыў: «Цяпер мой папярэднік, былы прэзыдэнт-рэспубліканец, кажа Пуціну: „Рабі, чорт вазьмі, што хочаш“».
Міжнародная фэдэрацыя тэнісу дазволіла беларускім і расейскім спартоўцам узяць удзел у Алімпійскіх гульнях у Парыжы ў нэўтральным статусе.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася ў Бухарэсьце са старшынёй Эўрапейскай камісіі Урзуляй фон дэр Ляен, паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.
Кандыдатуру Валерыя Залужнага на пасаду надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара Ўкраіны ў Вялікай Брытаніі ўзгадніў Уладзімір Зяленскі, паведамляе МЗС Украіны.
Намесьнік кіраўніка справамі Лукашэнкі Мікалай Шкрэд у 2008 годзе праходзіў абвінавачаным па крымінальнай справе за зьбіцьцё ахоўніка начнога клюба, паведаміла «Люстэрку» BelPol.
7 сакавіка Швэцыя афіцыйна стала 32-м чальцом NATO.
Літоўскага блогера, актывіста і валянтэра ва Ўкраіне Жыльвінаса Сьвітоюса часам называюць «паляўнічым на літвінаў». Ён адзін з самых заўважных у Літве аўтараў, якія пішуць пра небясьпеку ідэалёгіі «літвінізму» і варожыя заявы беларусаў пра Літву.
Рассылаць СМС-позвы будуць у трох выпадках: для ўдакладненьня зьвестак воінскага ўліку, на ваенныя зборы і ў выпадку мабілізацыі.
У Беларусі працягваюцца палітычна матываваныя затрыманьні, арышты і суды.
Падпісваючы ключавое абароннае пагадненьне з Францыяй, прэзыдэнт Малдовы Мая Санду заявіла, што Масква плянуе падарваць стабільнасьць Малдовы і сарваць яе інтэграцыю ў Эўразьвяз.
У ведамстве не ўдакладнілі, якую колькасьць грамадзян Літвы затрымалі паводле падазрэньня ў шпіянажы (частка 2 артыкула 119 Крымінальнага кодэксу Літвы).
У 2020 годзе Аляксандар Ягораў хваліў фільм Дудзя пра амэрыканскую Крэмніевую даліну і казаў, што гэта пра месца, «дзе людзей вучаць быць такімі, якім я сябе бачу».
Упершыню абмежаваць трансьляцыі расейскіх і беларускіх тэлеканалаў і радыёстанцыяў прапанавала кіраўніцтва Чарнігаўскай вобласьці ў 2018 годзе.
Перамовы адбываліся на некалькі тэмаў.
Загрузіць яшчэ