Падчас свайго афіцыйнага візыту ў Прагу дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцтвам Чэхіі і абмеркавала сытуацыю з палітвязьнямі, жорсткія ўмовы ў турмах, а таксама варыянты шматбаковага ціску на рэжым.
Да Дня Волі прадстаўнікі партый і грамадзкіх арганізацый узялі ўдзел у круглым стале, дзе абмеркавалі выклікі, якія стаяць перад беларусамі.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што падазраваныя ў нападзе на «Крокус Сіці Хол» у Падмаскоўі першапачаткова ехалі ў бок беларускай мяжы. Гэтая заява супярэчыць ранейшым словам Пуціна.
Выпускнікі профільных вайскова-патрыятычных клясаў могуць паступаць без іспытаў ва ўнівэрсытэты на ваенныя спэцыяльнасьці, вынікае з пастановы Савета міністраў № 197 ад 21 сакавіка.
Аляксандар Лукашэнка знаходзіцца зь візытам паблізу мяжы зь Літвой.
Міністар замежных спраў Эстоніі Маргус Цахкна і беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская 25 сакавіка апублікавалі сумесную заяву, прысьвечаную 75-ай гадавіне апэрацыі «Прыбой» (яе яшчэ называюць сакавіцкай дэпартацыяй).
Калі зьявілася «ІД-Харасан», хто ў яе ўваходзіць, якія атакі зьдзейсьніла.
Кіраўнік Арганізацыі Аб'яднаных Нацый заявіў, што гандаль рабамі заклаў падставы для сыстэмы дыскрымінацыі, заснаванай на ідэі перавагі белай расы.
Інцыдэнт адбыўся 26 лютага 2023 году.
Узьвядзеньне 206-кілямэтровага плоту ўздоўж мяжы зь Беларусьсю Польшча завяршыла ў чэрвені 2023 году.
Падрабязнасьці арышту дагэтуль невядомыя.
Сілавікі затрымалі беларуса за камэнтары пра тэракт у падмаскоўным Crocus City Hall.
Сярод гасьцей прысутнічаў міністар замежных спраў Чэхіі Ян Ліпаўскі, якому Сьвятлана Ціханоўская ўручыла Крыж добрасуседзтва.
Прапагандыст Канстанцін Прыдыбайла напісаў данос на менскую тыктокерку Жанну Лаўрову, абвінаваціўшы яе ў апраўданьні тэрарыстычнага акту ў Падмаскоўі. Сёньня яе затрымаў ГУБАЗіК.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа прызначыў новага міністра абароны. Ім стаў Лаўрынас Кашчунас.
Расейскі касьмічны карабель «Саюз МС-25» правёў у панядзелак пасьпяховую стыкоўку зь Міжнароднай касьмічнай станцыяй.
Калі ўпершыню Сьвятлана Ціханоўская адзначала Дзень Волі? Чаму трэба падтрымліваць Паліну Шарэнду, якая змагаецца за жыцьцё за кратамі? Як пазьбегнуць падзелу паміж беларусамі за мяжой і ў Беларусі? Які плян у дэмакратычных сілаў на прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі ў 2025 годзе?
Басманны суд Масквы ў панядзелак разгледзіць пытаньне аб арышце яшчэ траіх падазраваных па справе аб нападзе на «Крокус Сіці хол». Адзін зь іх — былы ўладальнік аўтамабіля, на якім уцяклі з Масквы абвінавачаныя ў нападзе.
«Кібэрпартызаны» ўзламалі сайт афіцыйнай газэты Гомельскага абласнога выканаўчага камітэту «Гомельская праўда».
Дырэктар Музычнага тэатру Сяргей Пукіта звольнены са сваёй пасады. Яго прозьвішча зьнікла са старонкі з імёнамі кіраўнікоў на сайце калектыву.
Ігар Сергеенка больш за 30 гадоў адпрацаваў у КДБ. У Адміністрацыі прэзыдэнта ён зьмяніў Натальлю Качанаву, пры ім былі выбары 2020 году і каранавірусная пандэмія.
Выбарчая камісія для правядзеньня выбараў у Каардынацыйную раду цяпер у працэсе фармаваньня. Цягам сакавіка пройдзе галасаваньне КР аб складзе выбарчай камісіі.
Беларусь выводзіць на арбіту спадарожнікі, прымае касьмічныя праграмы, запускае ў космас першую жанчыну. Паглядзелі, што гэта дае і колькі каштуе.
25 Сакавіка — бясспрэчнае галоўнае нацыянальнае сьвята Беларусі. У пэўным сэнсе важнейшае за 27 ліпеня (афіцыйны Дзень незалежнасьці ў 1991–1995) і за 25 жніўня (дзень фактычнага выхаду з СССР у 1991 годзе, які ніколі шырока не сьвяткаваўся).
Беларуская дэмакратычная лідэрка павіншавала беларусаў з Днём абвяшчэньня незалежнасьці БНР.
Расея і Беларусь рыхтуюць пляны выкарыстаньня ядзернай зброі і «нейкага бліцкрыгу на Вільню», заявіў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) па абароне і нацыянальнай бясьпецы Валер Сахашчык.
Польшча ўзмоцніць прысутнасьць войскаў на ўсходзе краіны ў памежных зь Беларусьсю і Расеяй, а таксама Літвой і Ўкраінай раёнах, заявіў міністар абароны краіны Ўладзіслаў Касіняк-Камыш.
Варшава запатрабуе ад Масквы тлумачэньняў у сувязі з парушэньнем паветранай прасторы Польшчы расейскай ракетай. Пра гэта заявіла польскае Міністэрства замежных спраў.
Такую заяву высокапастаўлены вайсковец зрабіў перад сваёй адстаўкай з пасады. Аднак пра адстаўку ў час інтэрвію ён яшчэ ня ведаў.
Пратэстоўцы не прапускаюць украінскія грузавыя аўтамабілі, якія сьледуюць з Украіны ў Польшчу ў пунктах пропуску «Ягодзін» і «Рава-Руская».
Першы тур не назваў прэзыдэнта, але адзін з кандыдатаў атрымаў прамежкавую перамогу з высокім вынікам. І гэта кепскія навіны для дзейнага прарасейскага ўраду ў Браціславе.
Стратэгія на 2024-2025, беларуска-ўкраінскія адносіны, дапамога палітвязьням, легалізацыя дакумэнтаў і культурнае адраджэньне — што абмяркоўвалі на Канфэрэнцыі беларускіх дыяспар.
23 сакавіка прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў ухвалены Сэнатам законапраект аб фінансаваньні ўрада на 1,2 трыльёна даляраў.
Сілавыя структуры Беларусі атрымалі ад МУС Расеі арыенціроўку на падазраваных ва ўчыненьні тэрарыстычнага акта ў Падмаскоўі, паведамляе арганізацыя былых сілавікоў BelPol са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Маштабная трагедыя ў падмаскоўным «Крокус Сіці Холе» — вялізная колькасьць ні ў чым не вінаватых ахвяраў — выклікала адназначную рэакцыю ў сьвеце. Якімі могуць быць палітычныя наступствы гэтага тэракту?
Галоўнае ўпраўленьне разьведкі Мінабароны Украіны (ГУР) адхіліла сьцьвярджэньні прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна аб тым, што меркаваныя выканаўцы тэракту ў падмаскоўным «Крокус Сіці Холе» мелі намер перасекчы мяжу Расеі з Украінай, дзе для іх нібыта было «падрыхтавана акно» з украінскага боку.
Польшча перастала выпускаць у Беларусь транзытныя аўтамабілі з аб’ёмам рухавіка, большым за 1,9 літра.
Больш за 100 чалавек з 20 краін сабралася на ІІІ Канфэрэнцыю беларусаў і беларусау сьвету, якая адкрылася 23 сакавіка ў Празе.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Паводле крымінальных артыкулаў, якія ў апошні час выкарыстоўваюцца для палітычных рэпрэсій, у 2023 годзе завялі 5 012 спраў, паведамляе арганізацыя былых сілавікоў BelPol на падставе праведзенага аналізу даступных ёй зьвестак, піша «Позірк».
Дырэктар ФСБ Аляксандар Бортнікаў 23 сакавіка даклаў прэзыдэнту Расеі Уладзімеру Пуціну пра затрыманьне 11 чалавек, якіх падазраюць у дачыненьні да тэракту ў канцэртнай залі ў Падмаскоўі.
У ноч на 23 сакавіка пяць рэгіёнаў Расеі зазналі атакі бесьпілётнікаў. Ёсьць загінулыя і пацярпелыя. Ва ўдарах расейскія ўлады абвінавацілі Ўкраіну.
Рэжым Пуціна пасьля «ашаламляльных» вынікаў выбараў выглядае як ніколі трывалым і ўстойлівым. І на гэтым тле пагрозы для беларускай незалежнасьці, пра якія было столькі размоў на працягу апошніх гадоў, нібыта блякнуць, успрымаюцца перабольшанымі. Ці так гэта ў сапраўднасьці?
Аляксандра Момінава да нядаўняга часу жыла ў Берасьці. Выкладала опэрныя сьпевы ў музычным каледжы, працавала ў філярмоніі. Цяпер яна з трыма дзецьмі мусіла ўцякаць зь Беларусі.
Напярэдадні Дня Волі ў Празе пачынаецца ІІІ Канфэрэнцыя беларусаў і беларусак сьвету. У гэтыя ж дні ў сталіцы Чэхіі адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё Офісу дэмакратычных сілаў Беларусі.
Эўразьвяз увёў санкцыі супраць расейскіх папраўчых калёній ПК-3 «Палярны воўк» на Ямале і ПК-6 ва Ўладзімірскай вобласьці Расеі, у якіх утрымліваўся апазыцыйны палітык Аляксей Навальны, а таксама супраць 33 судзьдзяў, супрацоўнікаў Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў (ФСВП) і чыноўнікаў.
Плякаты пра Беларусь, якія сёлета зьявіліся ў варшаўскім мэтро і ў іншых грамадзкіх месцах, прымеркаваныя да Дня Волі. Падобныя акцыі ладзілі ў сакавіку і ў мінулыя гады.
Чаму палёт беларускай грамадзянкі ў космас — гэта палітычны праект Лукашэнкі, і як новы кіраўнік Палаты Прадстаўнікоў пайшоў на паніжэньне.
Раней Прэзыдэнтка Эўрапейскай камісіі Урсуля фонд дэр Ляен заявіла, што абмежаваньні зьменшаць рызыкі для эўрапейскага рынку і фэрмэраў.
Дэпутаты Саэймы Латвіі не ўхвалілі законапраект аб нядопуску на дарогі аўтамабіляў зь беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі, паведамляе партал Rus.lsm.lv.
Загрузіць яшчэ