Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удакладненьне зьвестак, мабілізацыя: cтала вядома, калі ваенкаматы будуць дасылаць СМС-позвы і як яны будуць выглядаць


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Вайсковы камісарыят Гомельскай вобласьці разьмясьціў на плятформе дзяржаўных закупак тэндэр на набыцьцё паслугі рассылкі смс-паведамленьняў на выпадак вайсковых збораў або мабілізацыі, заўважыла выданьне «Флагшток».

На закупку паслугі ваенкамат гатовы выдаткаваць 1 тысячу рублёў. У прымацаваным дакумэнце за подпісам ваенкама Андрэя Крываносава арыенціровачнымі тэрмінамі ажыцьцяўленьня закупкі названы люты — сакавік 2024 году, а тэрмін пастаўкі, указаны ў тэндэры, — з 1 красавіка па 31 сьнежня 2024 году.

У дакумэнце гаворыцца, што рассылаць смс будуць у трох выпадках:

  • для ўдакладненьня зьвестак воінскага ўліку,
  • для мерапрыемстваў мабілізацыйнай падрыхтоўкі (на вайсковыя зборы),
  • пры прызыве на вайсковую службу па мабілізацыі (у выпадку ваенных дзеяньняў).

Патрабаваньні да зьместу СМС-позваў. З дакумэнтаў дзяржаўнай закупкі
Патрабаваньні да зьместу СМС-позваў. З дакумэнтаў дзяржаўнай закупкі

У выпадку мабілізацыі тэкст СМС будзе выглядаць так:

«Вам належыць неадкладна зьявіцца па адрасе, указаным у мабілізацыйным прадпісаньні (у вайсковы камісарыят)».

У канцы лютага дэпутаты прынялі ў другім чытаньні законапраект «Аб зьмене законаў у пытаньнях гарантаваньня нацыянальнай бясьпекі». Ён прадугледжвае магчымасьць рассыланьня позваў пры дапамозе СМС-паведамленьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG