Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Вялікая Брытанія папярэдзілі сваіх грамадзян у Расеі аб пагрозе тэрарыстычных актаў у Маскве


Амбасада ЗША ў Маскве. Ілюстрацыйнае фота
Амбасада ЗША ў Маскве. Ілюстрацыйнае фота

Адначасова Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША павялічыў узровень небясьпекі наведваньня Расеі да максымальнага чацьвёртага ўзроўню.

Амбасада ЗША ў Расеі папярэдзіла амэрыканскіх грамадзян аб імавернай тэрарыстычнай пагрозе ў Маскве цягам бліжэйшых 48 гадзін.

«Амбасада адсочвае паведамленьні пра пляны экстрэмістаў, якія рыхтуюцца атакаваць вялікія зборы людзей у Маскве, у тым ліку канцэрты. Грамадзянам ЗША рэкамэндуем унікаць натоўпаў у найбліжэйшыя 48 гадзін», — адзначаецца на сайце амэрыканскай амбасады, паведаміла расейская служба Радыё Свабода.

Адначасова Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША павялічыў узровень небясьпекі наведваньня Расеі да максымальнага чацьвёртага ўзроўню.

Папярэджаньне ЗША таксама разьмясьцілі на афіцыйным сайце Міністэрства замежных спраў Вялікай Брытаніі.

У Расеі гэтую інфармацыю пакуль не камэнтуюць. У Маскве 8 сакавіка маюць адбыцца шмат захадаў, прымеркаваных да Міжнароднага дня жанчын.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG