Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч падводзіць вынікі тыдня і разважае, чаму Аляксандар Лукашэнка заявіў пра ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах, якія ўлады зьбіраюцца правесьці ў 2025 годзе.
Бывалі часы, калі Масква мірна вяртала чужыя землі. Так здарылася сто гадоў таму, 3 сакавіка 1924 году, калі беларусы без вайны больш як удвая павялічылі тэрыторыю рэспублікі.
Калі праслухоўваньне размовы нямецкіх афіцэраў, якія нібыта абмяркоўвалі верагодныя ўдары TAURUS па Крымскім мосьце, пацьвердзіцца, гэта будзе «вельмі праблематычна», заявіў кіраўнік камітэту бундэстагу па кантролі за спэцслужбамі.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў закон аб часовых кароткатэрміновых мерах па ажыцьцяўленьні дзяржаўных выдаткаў — для прадухіленьня частковага закрыцьця ўрадавых устаноў.
Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэта (АПК) у сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова стала ляўрэаткаю Міжнароднай жаночай прэміі за адвагу (IWOC).
1 сакавіка Літва закрыла два пункты пропуску на мяжы зь Беларусьсю — «Райгорад» і «Лаварышкі».
У Маскве, Санкт-Пецярбургу, Новасібірску, Екацярынбургу і іншых гарадах Расеі паліцыя затрымала каля 60 удзельнікаў акцый памяці Аляксея Навальнага, якога сёньня пахавалі на сталічных Барысаўскіх могілках.
Закрыцьцё пунктаў пропуску на мяжы — сыгнал, што для беларусаў «дзьверы прычыненыя, а правілы крыху больш строгія і зьмененыя», заявіў журналістам 1 сакавіка міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс.
Аляксандр Лукашэнка сёньня падпісаў распараджэньне, якім зацьверджаныя тэрміны и щмовы правядзеньня ХХХІІІ Міжнароднага фэстывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў з прэм’ер-міністрам Нідэрляндаў Маркам Рутэ пагадненьне аб супрацоўніцтве ў сфэры бясьпекі і доўгатэрміновай падтрымцы Ўкраіны.
Вынікі выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 8-га скліканьня зацьверджаныя адпаведнай пастановай Цэнтральнай выбарчай камісіі. Аб гэтым было заяўлена на пасяджэньні гэтага органа 1 сакавіка, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
Сёньня ў Вашынгтоне пачаў працу першы Беларускі бізнэс-форум, які праводзіць Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой (ABBA) сумесна з Дэпартамэнтам гандлю Злучаных Штатаў Амэрыкі.
У ноч на 1 сакавіка бесьпілётнікі атакавалі прамзону ў Дзяржынску Ніжагародзкай вобласьці, дзе знаходзіцца завод імя Сьвярдлова.
З 1 сакавіка Літва закрыла памежныя пераходы ў Прывалцы і Катлоўцы. Расказваем, што вядома пра сытуацыю на мяжы.
Амэрыканскі журналіст Такер Карлсан назваў словы Пуціна аб «дэнацыфікацыі» Ўкраіны адной з самых дурных рэчаў, якія калі-небудзь чуў.
З восені 2023 году з польскага боку пэрыядычна блякуюць рух праз пункты пропуску на мяжы з Украінай.
Нядаўна ўрад Беларусі выключыў з плянаў сваёй дзейнасьці захады, накіраваныя на адаптацыю заканадаўства з патрабаваньнямі Сусьветнай гандлёвай арганізацыі (СГА). Такім чынам, пытаньне пра ўступленьне ў гэтую міжнародную інстытуцыю зьнятае з парадку дня. Чаму?
У Мінабароны Беларусі расказалі дэталі супрацы з ПВК «Вагнэр» і іншым расейскімі войскамі, якія ваявалі супраць Украіны.
Польскія сілавікі затрымлівалі на польска-беларускай мяжы журналіста выданьня «Українська правда» Міхаіла Ткача і ягонага калегу-апэратара.
Польскі палітычны аглядальнік, журналіст выданьня Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі адказвае на пытаньне, чаму Варашава павялічвае абаронны бюджэт і на заявы Лукашэнкі ўжо амаль не рэагуе і аналізуе прычыны польска-ўкраінскага збожжавага канфлікту.
Аляксандар Ракіцкі больш за дваццаць гадоў працаваў у органах пракуратуры. У 2021 годзе ён быў блізкі да арышту, але пасьпеў выехаць з краіны.
Пракуратура Гомельскага раёна выявіла ў інтэрнэт-краме Bestbooks.by кнігу «Сабакі Эўропы» Альгерда Бахарэвіча.
Каманда Аляксея Навальнага заклікала грамадзян прыходзіць на службу і пахаваньне раней, а жыхароў іншых гарадоў і краін а 19-й пакласьці кветкі да мэмарыялаў.
Факты незаконнага перасячэньня мяжы зафіксавалі ў Латвіі і Польшчы.
«У мінулым мы наўпрост размаўлялі з Расеяй у прыватным парадку аб наступствах прымяненьня ядзернай зброі», — сказаў Мэцью Мілер.
Раней паведамлялася толькі пра ўдзел расейскай прыватнай вайсковай кампаніі ў вайсковых вышкалах на палігонах. Цяпер высьветлілася, што яны перадаюць досьвед і ва ўнівэрсытэтах.
Чаму агульны тон штогадовага пасланьня прэзыдэнта Расеі быў такі немабілізацыйны? Зь якой прычыны ў ім практычна не гаварылася пра краіны постсавецкай прасторы, у прыватнасьці, пра Беларусь? Ці варта чакаць ад Пуціна падчас выбарчай кампаніі некіх ініцыятываў адносна Беларусі?
Уладзімір Пуцін прыгразіў «інтэрвэнтам» з Захаду трагічнымі наступствамі. Сёньня расейскі прэзыдэнт выступіў з прамовай перад чальцамі абедзьвюх палат расейскага парлямэнту. Выступ чакаўся настолькі важным, што расейская сетка кінатэатраў арганізавала яго бясплатную трансьляцыю.
Міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце і кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Рустам Любаеў у чацьвер на памежным пераходзе ў Лаварышках расказалі аб прычынах і наступствах закрыцьця яшчэ двух КПП на мяжы зь Беларусьсю з 1 сакавіка.
Работніку БМЗ, якога абяцалі адпусьціць, прысудзілі год калёніі за нібыта распальваньне варожасьці.
Уладзімір Пуцін сказаў, што Расея цяпер нібыта вядзе барацьбу за свае сувэрэнітэт і бясьпеку, а заходнія краіны імкнуцца стрымаць разьвіцьцё расейскай дзяржавы.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
«Сёньня хапае сілаў і сродкаў, каб забясьпечыць аховы грамадзкага парадку», — сказаў Іван Кубракоў.
Пракуратура Маскоўскага раёну Менску знайшла ў продажы тры «экстрэмісцкія» кнігі на сайтах трох інтэрнэт-крамаў, паведаміла прэс-служба ведамства.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн прайшоў штогадовы мэдычны агляд.
Свабода сабрала рэакцыі Вашынгтона, Кіева, Кішынёва і экспэртаў на зварот Прыднястроўя да парлямэнту Расеі.
Новая Зэляндыя паведаміла пра ўвядзеньне новага пакету санкцыяў у сувязі з расейскай ваеннай агрэсіяй супраць Украіны.
Судзьдзя ў Ілінойсе прыняла рашэньне прыбраць імя Дональда Трампа з выбарчых бюлетэяў падчас першасных партыйных выбараў у гэтым штаце.
Выданьне «Люстэрка» прааналізавала зьвесткі пра заробкі беларускіх ідэолягаў на заводах, у выканкамах і ячэйках БРСМ. Некаторыя зь іх сталі дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў. Пераказваем асноўнае.
У якім выпадку Кіеў пойдзе на мірныя перамовы? Пры якіх абставінах Украіна можа нанесьці ўдар па тэрыторыі Беларусі? Ці мае кіраўніцтва Ўкраіны плян Б на выпадак скарачэньня заходняй падтрымкі?
Для чаго спатрэбіліся зьмены ў законах аб нацыянальнай бясьпецы, якія сёньня Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытаньні? Ці пагражае беларусам мабілізацыя?
Польшча, Літва і Латвія 27 лютага зафіксавалі рэкордную з пачатку 2024 году колькасьць мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна трапіць на тэрыторыю Эўразьвязу зь Беларусі, сьведчыць аналіз паведамленьняў памежных службаў, які праводзіць «Позірк».
Беларускі мастак-акцыяніст Уладзіслаў Бохан, які праславіўся сэрыяй акцый у беларускіх і расейскіх школах, правёў чарговую акцыю «Выбар ужо зроблены. Акт 2»: прадставіўся даверанай асобай Уладзіміра Пуціна і папрасіў расейскіх настаўнікаў разьмясьціць аб’явы пра сустрэчы зь ім у школах.
Удава загінулага ў калёніі расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага Юлія 28 лютага выступіла ў Эўрапарлямэнце. Яна назвала прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна не палітыкам, а «лідэрам крымінальнай групоўкі», і падкрэсьліла, што барацьба зь ім — гэта «барацьба з мафіяй».
Стварэньне нэгатыўнага вобразу беларусаў, якія былі вымушаныя пераехаць у Літву, — гэта падступная апэрацыя Крамля і ягонага менскага сатэліта з адной мэтай: зрабіць зь беларусаў у вачах літоўцаў «страшылку» і тым самым адцягнуць увагу ад сапраўдных пагроз.
Прарасейскія ўлады Прыднястроўя абвінавацілі Малдову ў «генацыдзе праз эканамічную блякаду»
З раніцы 28 лютага некаторыя беларусы ў Літве пачалі скардзіцца на званкі зь незнаёмых нумароў. У Дэпартамэнтце міграцыі Свабодзе патлумачылі, ці маюць да гэтага дачыненьне.
Цяпер міністэрствы энэргетыкі Беларусі і Расеі «прапрацоўваюць» даручэньне Аляксандра Лукашэнкі аб расшырэньні аб’ёмаў атамнай генэрацыі.
Ігар Шуневіч заявіў, што колькасьць рысяў, мядзьведзяў і зуброў у Беларусі дазваляе весьці на іх паляваньне.
Загрузіць яшчэ