Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Генпракуратуры Літвы паведамілі, якую інфармацыю затрыманыя літоўцы пасьпелі перадаць спэцслужбам Беларусі


На беларуска-літоўскай мяжы папярэджваюць аб небясьпецы наведваньня Беларусі. 29 лютага 2024
На беларуска-літоўскай мяжы папярэджваюць аб небясьпецы наведваньня Беларусі. 29 лютага 2024

У ведамстве не ўдакладнілі, якую колькасьць грамадзян Літвы затрымалі паводле падазрэньня ў шпіянажы (частка 2 артыкула 119 Крымінальнага кодэксу Літвы).

У Генэральнай пракуратуры Літвы паведамілі, што сьледчыя ўпраўленьня па расьсьледаваньні спраў аб арганізаванай злачыннасьці і карупцыі вядуць дасудовае расьсьледаваньне паводле факту шпіянажу і падазрэньня ў супрацоўніцтве грамадзян Літвы зь беларускімі ўладамі.

«Наяўныя ў дасудовага сьледзтва зьвесткі дазваляюць абгрунтавана меркаваць, што падазраваныя пры выкананьні заданьняў адпаведных беларускіх структур зьбіралі зьвесткі, якія цікавяць замежную выведку, перадавалі іх заказчыку і атрымлівалі за гэта ўзнагароджаньне», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні Генпракуратуры Літвы.

У той жа час у ведамстве не ўдакладнілі, якую колькасьць грамадзян Літвы затрымалі паводле падазрэньня ў шпіянажы (частка 2 артыкула 119 Крымінальнага кодэксу Літвы).

Затрыманых абвінавачваюць у зборы і перадачы незасакрэчанай інфармацыі пра літоўскае войска, добраахвотніцкія фармаваньні Нацыянальнай гвардыі, перамяшчэньні вайсковай тэхнікі і месцы яе дысьлякацыі, пра цывільныя аб’екты стратэгічнага значэньня.

«Больш падрабязную інфармацыю пра ход дасудовага расьсьледаваньня на гэты момант абнародаваць немагчыма», — падкрэсьлілі ў Генпракуратуры Літвы.

Пра затрыманьне некалькіх грамадзян Літвы за супрацу зь беларускімі спэцслужбамі ў другой палове 2023 году гаварылася таксама ў дакладзе аб ацэнках пагрозаў нацыянальнай бясьпецы Літвы.

«Вельмі імаверна, што інфармацыя, перададзеная грамадзянамі Літвы замежным спэцслужбам, неабходная як беларускім, так і расейскім узброеным сілам пры рыхтаваньні плянаў патэнцыйнай ваеннай агрэсіі супраць суседніх краін», — адзначалася ў дакумэнце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG