Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне ў траўні пачне працаваць сыстэма «глушэньня» расейскіх і беларускіх тэлеканалаў і радыёстанцыяў


Станцыя глушэньня савецкай вытворчасьці ў чарнобыльскай зоне. Ілюстрацыйнае фота
Станцыя глушэньня савецкай вытворчасьці ў чарнобыльскай зоне. Ілюстрацыйнае фота

Упершыню абмежаваць трансьляцыі расейскіх і беларускіх тэлеканалаў і радыёстанцыяў прапанавала кіраўніцтва Чарнігаўскай вобласьці ў 2018 годзе.

Кабінэт міністраў Украіны вылучыў з рэзэрвовага фонду дзяржаўнага бюджэту 152 мільёны грыўняў (амаль 4 мільёны даляраў) на стварэньне і эксплюатацыю сыстэмы спэцыяльнай тэлерадыётрансьляцыі на тэрыторыях дзевяці памежных вобласьцяў.

Як адзначаецца ў апублікаваным на Ўрадавым партале распараджэньні Кабінэту міністраў Украіны, сыстэма будзе дзейнічаць на мяжы зь Беларусьсю ў Валынскай, Ровенскай, Жытомірскай, Кіеўскай і Чарнігаўскай, з Расеяй — у Сумскай і Харкаўскай, а таксама з прыднястроўскім рэгіёнам Малдовы — у Віньніцкай і Адэскай вобласьцях.

Адказным за стварэньне такой спэцыяльнай сыстэмы вызначаны Канцэрн радыёперадаваньня, радыёсувязі і тэлевізіі, які падпарадкоўваецца Дзяржаўнай службе спэцыяльнай сувязі і абароны інфармацыі.

У той жа час у дакумэнце не ўдакладняецца, калі гэтая сыстэма пачне працаваць.

Выданьне «Економічна правда» паведаміла, што ідзецца аб разгортваньні «сеткі блякаваньня антыўкраінскага тэлерадыёперадаваньня ў памежных раёнах Украіны пры дапамозе комплексаў выбарачнага блякаваньня сыгналаў радыёэлектронных (тэлевізійных) сродкаў».

Паводле зьвестак украінскага выданьня, такія комплексы да 1 траўня ўсталююць у 45 месцах у памежнай зоне на тэрыторыі дзевяці вобласьцяў.

Упершыню з ініцыятывай абмежаваць трансьляцыю расейскіх і беларускіх тэлеканалаў і радыёстанцыяў выступіла кіраўніцтва Чарнігаўскай вобласьці ў 2018 годзе. Тады ж улады Чарнігаўшчыны стварылі працоўную групу ў пытаньнях інфармацыйнай бясьпекі, якая мусіла абмежаваць трансьляцыю на тэрыторыі вобласьці расейскіх і беларускіх тэлеканалаў.

У траўні 2021 году прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў указ аб асобных захадах гарантаваньня інфармацыйнай бясьпекі і такім чынам увёў у дзеяньне адпаведнае рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі й абароны. Ім прадугледжана стварэньне агульнанацыянальнай лічбавай шматканальнай тэлесеткі МХ-7 для рэтрансьляцыі ўкраінскіх тэлеканалаў. Тады ж у Чарнігаўскай вобласьці пачалі ўсталёўваць адмысловыя перадатчыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG