Сына былога міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі Андрэя Каўхуты Віктара будуць судзіць па крымінальнай справе аб карупцыі, піша «Наша Ніва».
Сейм Літвы разгледзіць папраўкі да закону аб сельскай гаспадарцы, якія прадугледжваюць часовую забарону на імпарт і транзыт сельгаспрадукцыі і кармоў зь Беларусі і Расеі.
На сустрэчы з актывам Беларускага саюзу жанчын 5 сакавіка Аляксандар Лукашэнка зноў закрануў тэму свайго ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах, заявіўшы, што ягоныя словы «пайду-пайду-пайду» нібыта няправільна зразумелі.
Новы ўказ Лукашэнкі пра дзейнасьць дзяржаўных органаў у ваенны час — гэта падрыхтоўка да вайны ці крок на ўсялякі выпадак? Наколькі сыстэма ўлады ў Беларусі гатовая да ваеннага становішча?
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская 4–5 сакавіка наведвае Баўгарыю зь першым візытам.
Амэрыканскі дасьледчы цэнтар Freedom House публікуе параўнальныя ацэнкі ступені свабоды ў розных краінах сьвету пачынаючы з 1973 году.
Беларускім саюзам жанчын кіруюць у асноўным былыя настаўніцы, якія пайшлі ў чыноўніцы. Расказваем, што пра іх вядома.
У telegram-чатах Літвы аб пошуку працы нехта прапанаваў плаціць 15 эўра за антыбеларускія графіці. Справай займаецца Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі краіны.
Супольныя вайсковыя вучэньні Літвы і Польшчы, што прайшлі перад самітам NATO у Вільні, і вучэньні, якія ідуць цяпер, прадугледжваюць максымальна частае перамяшчэньне польскіх сілаў церазь мяжу, а таксама супольныя дзеяньні зь літоўскай арміяй.
Самая відавочная перавага ўступленьня Швэцыі ў NATO ў тым, што Балтыйскае мора стане чымсьці накшталт «возера NATO».
На 31 сьнежня 2023 году іх было 37. Другое месца заняла Расея (27 журналістаў), трэцяе — Турэччына (18).
Пасьля нападу ў сталіцы Польшчы беларуска Лізавета памерла ў шпіталі. 6 сакавіка ў цэнтры Варшавы пройдзе марш яе памяці.
Беларусь патрабавала ад Польшчы дакладнай інфармацыі аб гэтых вучэньнях.
У Гомельскім абласным судзе ідзе працэс за шпіянаж над грамадзянкай Украіны Натальляй Захаранкай. У СМІ яе называюць «валянтэркай», якая ратавала ўкраінцаў зь Беларусі.
Суд ухваліў рэдкае ў наш час рашэньне: «у дзеяньнях падсуднага адсутнічае склад адміністрацыйнага правапарушэньня».
Былы палітвязень Леанід Судаленка адбыў тэрмін пакараньня за праваабарончую дзейнасьць і выехаў зь Беларусі.
Яшчэ адно грузавое судна стала ахвяраў нападу хусітаў каля берагоў Емэну непадалёк ад Баб-эль-Мандэбскай пратокі.
Парлямэнт Францыі ў панядзелак прыняў рашэньне аб тым, што права жанчын на перарываньне непажаданай цяжарнасьці будзе замацаванае ў Канстытуцыі краіны.
Вольга Гарбунова, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльнай палітыцы атрымала ад Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Міжнародную жаночую прэміі за адвагу.
Дзяржаўныя прадпрыемствы і арганізацыі Беларусі атрымалі дакумэнт, які папярэджвае іх супрацоўнікаў і службоўцаў аб адказнасьці за «экстрэмізм». Азнаёміцца зь ім трэба пад росьпіс.
Вярхоўны суд ЗША забараніў штатам выкрэсьліваць Дональда Трампа зь бюлетэняў на выбарах прэзыдэнта. Гэтае рашэньне абавязковае для выкананьня па ўсёй краіне.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ «Аб пераводзе дзяржаўных органаў і іншых арганізацый на працу ва ўмовах ваеннага часу».
Заява Дональда Туска парагучала падчас яго візыту ў Вільню.
Лік былых і цяперашніх палітвязьняў у Беларусі наблізіўся да 3000.
Раней Вярхоўны суд адхіліў яшчэ два пазовы палітыка да ЦВК.
З падачы беларускага мастака Ўладзіслава Бохана расейскія настаўнікі віншавалі Пуціна партрэтамі Сьцяпана Бандэры, а яго самога ўспрымалі даверанай асобай кіраўніка Крамля. Распыталі Ўладзіслава Бохана пра падрабязнасьці.
Пра вучэньні «Непахісны абаронца — 24» (Steadfast Defender 24) піша эўрапейскі аглядальнік Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
Беларускае прадпрыемства павінна паставіць расейскаму ЗАТ «Спэцыяльнае канструктарскае бюро» 250 адзінак складнікаў, неабходных для вытворчасьці і рамонту рэактыўных сыстэмаў залпавага агню «Град».
Скандал з выцекам размоваў у Бундэсвэры і расейскай выведкай набірае розгаласу.
У Крамлі лічаць незаконнымі выказваньні дыплямата пра забойствы расейцаў.
Марш мае пачацца а 18-й гадзіне ў сераду, 6 сакавіка, на месцы, дзе адбылося злачынства. Арганізатаркі заклікаюць апрануцца ў чорнае.
4–5 сакавіка дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская наведае Баўгарыю з афіцыйным візытам, паведаміла яе прэс-служба.
У нядзелю Канада абвясьціла пра новыя санкцыі супраць прадстаўнікоў Расеі ў сувязі са сьмерцю расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.
Да магілы расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, пахаванага 1 сакавіка на Барысаўскіх могілках Масквы, у нядзелю людзі працягвалі несьці кветкі.
У Сэрбіі ўрадавая партыя пагадзілася на правядзеньне ў Бялградзе новых муніцыпальных выбараў — пасьля масавых пратэстаў апазыцыі і нэгатыўных ацэнак галасаваньня, праведзенага 17 сьнежня мінулага году, з боку Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ.
Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп атрымаў перамогу на кокусах (зборах выбарнікаў) Рэспубліканскай партыі ў штаце Місуры. Паводле афіцыйных зьвестак, прыхільнікі яго суперніцы Нікі Гэйлі не былі ў большасьці ні на адным з больш чым 200 сходаў, праведзеных у штаце.
Роўна год таму, 3 сакавіка 2024 году, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзыдэнт FIDH Валянцін Стэфановіч і юрыст «Вясны» Ўладзімер Лабковіч па сфабрыкаваных абвінавачаньнях былі асуджаныя на 10, 9 і 7 гадоў турэмнага зьняволеньня адпаведна.
Гомельскі абласны суд 15 сакавіка разгледзіць справу аб ліквідацыі пошукавага грамадзкага аб’яднаньня «Ніколі не забудзем», ляяльнага ўладам.
Ізраільскі бок «у асноўным» прыняў прапанову аб шасьцітыднёвым перамірʼі ў сэктары Газа c палестынскай групоўкай ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе.
Пасьля сьмерці згвалтаванай 25-гадовай беларускі Лізаветы намесьніца міністра юстыцыі Польшчы Марыя Эйхарт заявіла, што вызначэньне згвалтаваньня ў Крымінальным кодэксе зьменяць.
Міністэрства абароны Нямеччыны не ўдакладніла, ці сапраўды нямецкія афіцэры абмяркоўвалі імаверныя ўдары ракетамі Taurus па Крымскім мосьце.
МУС Беларусі адсправаздачылася пра першае затрыманьне «за адмаўленьне генацыду». 54-гадовага менчука затрымаў ГУБАЗіК пры з дапамогай байцоў САХР.
У Менскім гарадзкім судзе 21 сакавіка пачнецца разгляд справы супраць 29-гадовага ўраджэнца Жабінкі Рамана Галузы.
Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч падводзіць вынікі тыдня і разважае, чаму Аляксандар Лукашэнка заявіў пра ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах, якія ўлады зьбіраюцца правесьці ў 2025 годзе.
Бывалі часы, калі Масква мірна вяртала чужыя землі. Так здарылася сто гадоў таму, 3 сакавіка 1924 году, калі беларусы без вайны больш як удвая павялічылі тэрыторыю рэспублікі.
Калі праслухоўваньне размовы нямецкіх афіцэраў, якія нібыта абмяркоўвалі верагодныя ўдары TAURUS па Крымскім мосьце, пацьвердзіцца, гэта будзе «вельмі праблематычна», заявіў кіраўнік камітэту бундэстагу па кантролі за спэцслужбамі.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў закон аб часовых кароткатэрміновых мерах па ажыцьцяўленьні дзяржаўных выдаткаў — для прадухіленьня частковага закрыцьця ўрадавых устаноў.
Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэта (АПК) у сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова стала ляўрэаткаю Міжнароднай жаночай прэміі за адвагу (IWOC).
1 сакавіка Літва закрыла два пункты пропуску на мяжы зь Беларусьсю — «Райгорад» і «Лаварышкі».
Загрузіць яшчэ