Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саюз пісьменьнікаў Беларусі атрымаў грант адміністрацыі Пуціна на фэстываль «Русь і Беларусь адзіная»


Грамадзкае аб’яднаньне «Саюз пісьменьнікаў Беларусі» атрымала грант адміністрацыі прэзыдэнта РФ на правядзеньне літаратурнага фэстывалю «Русь і Беларусь адзіная».

Пра гэта паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі старшыня Менскага гарадзкога аддзелу арганізацыі Міхаіл Пазьнякоў, піша інфармацыйнае агенцтва «Позірк».

Фэстываль адкрыецца 5 красавіка ў Менску пры падтрымцы музэю Вялікай Айчыннай вайны і іншых дзяржаўных структур. Частка мерапрыемстваў пройдзе ў расейскім Ліпецку. «Фінансаваньне цалкам ажыцьцяўляецца празь Ліпецкую пісьменьніцкую арганізацыю», дадаў Пазьнякоў.

«Адмыслова рыхтуем да гэтага сумеснае выданьне», — сказаў ён.

Старшыня арганізацыі, экс-міністар інфармацыі Аляксандар Карлюкевіч паведаміў, што дзяржаўныя выдавецтвы «Мастацкая літаратура», «Беларусь» і выдавецкі дом «Звязда» працягнуць удзельнічаць у праграме па выданьні кніг для публічных бібліятэк са стоадсоткавым дзяржаўным фінансаваньнем.

За бюджэтныя сродкі ў 2024 годзе выдадзеная кніга супрацоўніцы рэдакцыі газэты адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі «СБ. Беларусь сёньня» Ірыны Аўсяп’ян, якая ўключае матэрыялы, раней апублікаваныя там.

Рыхтуецца да выданьня «мастацкая кніга Анатоля Мацьвіенкі і Анатоля Драздова, прысьвечаная сёньняшнім грамадзка-палітычным, сацыяльным працэсам», сказаў Карлюкевіч.

Раней у рамках бюджэтнай праграмы выдаваліся зборнікі газэтных матэрыялаў праўладных прапагандыстаў Андрэя Мукавозчыка, Людмілы Гладкай і іншых.

Саюз пісьменьнікаў Беларусі заснаваны ў 2005 годзе. Ён аб’яднаў пісьменьнікаў, крытыкаў, літаратуразнаўцаў, ляяльных палітычнаму курсу ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG