Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Фіялетавыя сьлёзы». «Вясна» прэзэнтавала фільм, прысьвечаны палітзьняволеным жанчынам


Дар’я Кароль на нарах, скрыншот з фільма
Дар’я Кароль на нарах, скрыншот з фільма

Ад жніўня 2020 году палітычны перасьлед у Беларусі зазналі больш за 8000 жанчын.

Паводле крымінальных артыкулаў былі асуджаныя не меней за 1030 жанчын, зь іх мінімум 242 — на тэрмін у калёніі. На гэты момант у месцах увязьненьня трымаюць 170 палітзьняволеных жанчын.

«Вясна» падрыхтавала да Міжнароднага дня правоў жанчын фільм пра былую палітзьняволеную Дар’ю Кароль, якую трымалі на «Валадарцы» за ўдзел у акцыях пратэсту чатыры месяцы. Яна расказала сваю гісторыю ў Музэі выклятых жаўнераў і палітычных вязьняў часоў Польскай народнай рэспублікі ў Варшаве, створаным у будынку палітычнай вязьніцы камуністычнага часу. Яе ўмовы вельмі падобныя на менскі СІЗА-1.

На прыкладзе асабістай гісторыі Дарʼі у фільме расказваецца, у якіх умовах трымаюць палітзьняволеных жанчын у Беларусі, што яны перажываюць і зь якімі пачуцьцямі пераносяць цяжкае выпрабаваньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG