Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольга Гарбунова абмеркавала сытуацыю з палітзьняволенымі ў Беларусі ў Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША


Вольга Гарбунова
Вольга Гарбунова

Перамовы адбываліся на некалькі тэмаў.

Прадстаўніца ў сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Вольга Гарбунова падрабязна праінфармавала памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША ў справах Эўропы і Эўразіі Джэймса О’Браена, яго намесьніка Крыстафэра Сьміта, прадстаўнікоў Бюро дэмакратыі, правоў чалавека і працы Элісан Пітэрс, Фаргу Тагір і Дэвіда Мачыніста.

Абмяркоўвалі:

  • крытычную сытуацыю з палітзьняволенымі ў Беларусі, прынамсі пяць вядомых грамадзтву сьмерцяў палітвязьняў у месцах няволі;
  • наўмысную ізаляцыю палітзьняволеных ад вонкавага сьвету, адсутнасьць якой-небудзь інфармацыі пра некаторых зь іх;
  • дыскрымінацыйныя ўмовы ўтрыманьня палітзьняволеных (брак сродкаў гігіены, «жоўтыя біркі», жорсткія і зьневажальныя праверкі, забарона на перадачу лекаў і вітамінаў і інш.);
  • стан палітзьняволеных сталага веку, з захворваньнямі рознай ступені цяжкасьці, наступствы і рызыкі для іх ва ўмовах недастатковай мэдычнай дапамогі;
  • гуманітарны сьпіс палітзьняволеных, складзены праваабаронцамі.

Вольга Гарбунова пракамэнтавала перамовы:

«Нам неабходная падтрымка на такім высокім узроўні, каб у выніку адшукаць магчымасьці для вызваленьня людзей з турмаў, у тым ліку на гуманітарных падставах. Уся сустрэча была прысьвечаная выключна тэме палітзьняволеных і рэпрэсіяў і магчымым дзеяньням дэмакратычных сілаў Беларусі і міжнароднай супольнасьці. Я падзякавала амэрыканскім партнэрам за ўвагу да гэтай прыярытэтнай для нас праблемы, у тым ліку ў межах Стратэгічнага дыялёгу „Беларусь — ЗША“, праца ў межах якога працягваецца і зараз.

Я заклікала Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША даведацца, дзе і ў якім стане зараз знаходзіцца ляўрэатка яго прэміі IWOC Марыя Калесьнікава, пра якую ўжо больш за год няма ніякіх зьвестак, і дамагчыся допуску да яе адвакатаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG