Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога галоўнакамандуючага УСУ Залужнага прызначылі амбасадарам Украіны ў Вялікай Брытаніі


Валеры Залужны. Архіўнае фота
Валеры Залужны. Архіўнае фота

Кандыдатуру Валерыя Залужнага на пасаду надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара Ўкраіны ў Вялікай Брытаніі ўзгадніў Уладзімір Зяленскі, паведамляе МЗС Украіны.

Зьнешнепалітычнае ведамства накіравала брытанскаму боку адпаведны запыт на агрэман (папярэдняя згода адной дзяржавы на прызначэньне пэўнай асобы ў якасьці кіраўніка дыпляматычнага прадстаўніцтва іншай дзяржавы — рэд.), гаворыцца ў прэс-рэлізе МЗС Украіны.

Валеры Залужны быў на пасадзе галоўнакамандуючага Ўзброенымі сіламі Ўкраіны зь ліпеня 2021 году.

8 лютага 2024 году Зяленскі адправіў Залужнага ў адстаўку, прызначыўшы новым галоўнакамандуючым Узброеных сіл Украіны камандуючага Сухапутнымі войскамі генэрал-палкоўніка Аляксандра Сырскага.

На наступны дзень пасьля адстаўкі Зяленскі прысвоіў Залужнаму званьне Героя Ўкраіны.

Чуткі пра канфлікт паміж Зяленскім і Залужным сталі актыўна зьяўляцца і абмяркоўвацца як ва ўкраінскіх, так і ў сусьветных СМІ ў канцы 2023 году на фоне не апраўданых чаканьняў наступу ўкраінскай арміі.

58-гадовы Аляксандар Сырскі, які заняў пасаду галоўнакамандуючага УСУ пасьля Залужнага, — ураджэнец Расеі, ва Ўкраіне жыве з 1980 году. Сярод іншага, Сырскі ўзначаліў абарону Кіева на пачатку расейскай ваеннай агрэсіі ў лютым 2022 году, за што пасьля яму было прысвоена званьне Героя Ўкраіны. Ён жа арганізаваў пераможны контранаступ пад Харкавам летам мінулага году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG