Парлямэнт Францыі вынес вотум недаверу ўраду Мішэля Барнье. Ён падасьць прашэньне аб адстаўцы прэзыдэнту Эманюэлю Макрону.
Аб «зьдзіўленьні» ў сувязі з правядзеньнем Вашынгтонам Другога раўнду стратэгічнага дыялёгу зь беларускім дэмакратычным рухам заявіла 4 сьнежня амбасада Беларусі ў ЗША.
Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян заявіў, што рознагалосьсі паміж Ерэванам і Масквой у ацэнцы ролі Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) і яе зоны адказнасьці сьведчаць аб надыходзе пункту невяртаньня.
Які вэрдыкт вынес 29 лістапада судзьдзя горада Бабруйску і Бабруйскага раёну Павел Карцінін заснавальніку YouTube-каналу «Шэры кот» Зьмітру Казлову, пакуль невядома. Але ў выніку відэаблогер, які ўжо цалкам адбыў прысуджаны раней тэрмін, на волю так і ня выйшаў.
Камітэт ААН па правах чалавека пацьвердзіў парушэньне правоў Сяргея Ціханоўскага на свабоднае выказваньне меркаваньня з выкарыстаньнем мірнага сходу, гарантаваных кожнаму артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Марк Эпіскапас, дасьледчык амэрыканскага Інстытуту адказнага дзяржаўнага кіраваньня Квінсі і прафэсар гісторыі ва Ўнівэрсытэце Мэрымаўнту, раіць, як Злучаным Штатам варта памяняць палітыку адносна Беларусі.
Верталёт Бундэсвэра быў абстраляны ў Балтыйскім моры з расейскага судна. Пра гэта коратка расказала міністарка замежных спраў Нямеччыны Анналена Бэрбак на палях сустрэчы краін NATO ў Брусэлі. Стралялі сыгнальнымі ракетамі, шкоды верталёту не нанесьлі.
Другі раўнд Стратэгічнага дыялёгу паміж ЗША і дэмакратычнымі сіламі Беларусі адбыўся 3–4 сьнежня ў Вільні. Першы раўнд прайшоў 6–8 сьнежня 2023 году ў Вашынгтоне.
Сілавыя органы Грузіі праводзяць ператрусы ў офісах апазыцыйных партый і рухаў.
Выбары ў Беларусі адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар. У Беларусі не засталося афіцыйна зарэгістраваных апазыцыйных партый і незалежных грамадзкіх арганізацый.
Другі раўнд Стратэгічнага дыялёгу паміж ЗША і дэмакратычнымі сіламі Беларусі праходзіць 3–4 сьнежня ў Вільні. Першы раўнд прайшоў 6–8 сьнежня 2023 году ў Вашынгтоне.
Праваабаронцы сьцьвярджаюць, што сілавікі разам з гвалтам выкарыстоўваюць невядомыя хімікаты, якія, у тым ліку, дадаюць і ў вадамёты.
Пасьля расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну Літва паступова ўскладняе працэдуру легалізацыі на сваёй тэрыторыі для грамадзян Беларусі і Расеі.
Дзяржаўнага перавароту ў краіне не адбылося, а прэзыдэнт цяпер можа сутыкнуцца з пагрозай імпічмэнту.
2 сьнежня ў Бэрліне прайшоў 22-ы Менскі форум. На ім абмеркавалі магчымасьці вызваленьня беларускіх палітвязьняў і выбары 2025 году ў Беларусі, паведамляе DW.
Палітычны аглядальнік службы «Эхо Кавказа» Радыё Свабода Вадзім Дубноў тлумачыць, чаму ў пратэстоўцаў Грузіі, на ягоную думку, мала шанцаў на перамогу, і аналізуе паралелі з украінскімі і беларускімі вулічнымі пратэстамі.
Праўладная партыя «Белая Русь» арганізавала прывоз у санаторый «Жамчужына» (Лепельскі раён Віцебскай вобласьці) 38 дзяцей з так званай «ДНР».
Парлямэнт Паўднёвай Карэі прагаласаваў за адмену ваеннага становішча, уведзенага прэзыдэнтам краіны.
У «саюзнай дзяржаве» Беларусі і Расеі плянуюць стварыць тры навучальныя цэнтры для сумеснай падрыхтоўкі вайскоўцаў узброеных сіл абедзьвюх краін.
Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёль 3 сьнежня аб’явіў у краіне ваеннае становішча. Ён растлумачыў гэта неабходнасьцю барацьбы з унутранымі прыхільнікамі КНДР.
Сёлета Літва забараніла ўезд на сваю тэрыторыю 577 грамадзянам Беларусі і 278 грамадзянам Расеі.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
У часе выбарчай кампаніі лідэр партыі «Нёманская зара» Рэмігіюс Жамайтайціс выказваўся за супрацу зь Беларусьсю і расказваў, як вырваць краіну з уплыву Расеі.
Беларус Яўген Муравіцкі, якога затрымлівалі ў Грузіі, падаў на міжнародную абарону. Хаця ў міграцыйнай службе яму прапанавалі выехаць за мяжу.
У францускім Страсбуры 2 сьнежня адбылося чарговае паседжаньне Кантактнай групы Рады Эўропы i беларускiх дэмакратычных сiл.
Большасьць краінаў сьвету прызнаюць Абхазію аўтаномнай рэспублікай у складзе Грузіі, але грузінскія ўлады не кантралююць Абхазіі.
Мае суб’ектыўныя назіраньні за беларускай грамадзянскай супольнасьцю схіляюць да думкі, што беларусам вельмі складана вучыцца дэмакратычным правілам і працэдурам. Чаму?
У Міністэрстве замежных спраў Украіны заявілі, што сяброўства ў NATO зьяўляецца для краіны адзінай рэальнай гарантыяй бясьпекі.
Гэта першы пазоў пасьля прызначэньня ў пачатку лістапада новага кіраўніка ААТ «Беларуськалій».
У чарзе на выезд зь Беларусі ў суседнія краіны Эўрапейскага зьвязу а 8-й гадзіне раніцы 3 сьнежня знаходзіліся 2570 грузавых аўтамабіляў.
Буфэрную зону на мяжы зь Беларусьсю плянуецца пашырыць, паведаміў міністар унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семоняк.
Дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі, кіраўнік Камітэту ў справах СНД, эўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыньнікамі Леанід Калашнікаў пракамэнтаваў акцыі пратэсту ў Грузіі.
Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц падчас сёньняшняга візыту ў Кіеў ухіліста адказаў на пытаньне аб магчымасьці хуткага прыёму Ўкраіны ў NATO, паведамляе DW.
У Вільні прайшла канфэрэнцыя «Беларусь — Літва: у будучыню праз агульныя каштоўнасьці».
У другім туры будуць змагацца крайне правы кандыдат Кэлін Джарджэску і кіраўніца «Зьвязу выратаваньня» Элена Лясконі.
Сёньня адбыўся візыт канцлера Нямеччыны Оляфа Шольца ва Ўкраіну. На прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве Шольц абвясьціў, што Нямеччына перадасць Украіне дадатковую сыстэму супрацьпаветранай абароны Iris-T.
Кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» (НАУ) Павал Латушка выступіў у дыскусіі на палях 23-й сэсіі Асамблеі Міжнароднага крымінальнага суду.
Сярод іншага, іх вінавацілі ў агентурнай дзейнасьці, тэрарызьме і здрадзе дзяржаве.
На гэтым тыдні кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін наведае Менск, каб падвесьці вынікі працы «саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі» ў 2024 годзе.
Дакумэнтальны праект Свабоды «Скрадзеная маладосьць» — гэта шэсьць гісторый студэнтаў, выпускніцы і выкладчыцы, якія правялі больш за два гады ў турме за тое, што далучыліся да пратэсту ў 2020 годзе.
На прэсавай канфэрэнцыі ў Тбілісі 2 сьнежня Іраклі Кабахідзэ абвінаваціў апазыцыйныя партыі ў спробах арганізаваць «Нацмайдан» з дапамогай непразрыстага фінансаваньня з-за мяжы. Паводле яго, гэта «напад на канстытуцыйны лад у Грузіі».
Прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін прыняў прапанову ўраду падпісаць зь Беларусьсю пагадненьне аб узаемным выкананьні судовых пастаноў.
Эстонія, Латвія і Літва дамовіліся ўвесьці нацыянальныя санкцыі супраць асобаў, датычных да разгону апазыцыйных пратэстаў у Грузіі, якія пачаліся пасьля рашэньня ўраду прыпыніць інтэграцыю з Эўразьвязам.
У Міністэрстве замежных спраў Беларусі адрэагавалі на абвастрэньне сытуацыі ў Сырыі і страту кантролю рэжыму Башара Асада над некаторымі правінцыямі.
2 сьнежня Аляксандар Лукашэнка прызначыў новага міністра культуры.
Штогод чалавецтва вырабляе каля 400 мільёнаў тон плястыкавых адыходаў.
Пратэстоўцы страляюць пэтардамі і фаервэркамі. Сілавікі паліваюць вадой і газам, моцна б’юць. Свабода пагаварыла зь беларусамі Грузіі пра тое, як праходзяць акцыі пратэсту.
Пабачыць сваё прозьвішча ў расейскім міліцэйскім вышуку — малая «прыемнасьць». Сам перасьлед — прыкрая дадзенасьць: у Беларусі дыктатура і рэжым шукае ўсіх нязгодных. Але пры чым тут Расея?
Загрузіць яшчэ