Пасля трагічнага здарэньня ў нямецкім Магдэбургу прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск зьвярнуўся да прэзыдэнта Анджэя Дуды і партыі «Права і справядлівасьць».
Такімі «кур’ерамі» назвалі Дзьмітрыя Кавалёва, Сяргея Кардаша і Аляксея Кубракова, якія знаходзіяцца ў СІЗА. Сьцьвярджаецца, што гэтыя людзі перадавалі грошы сем’ям палітвязьняў.
На працягу некалькіх мінулых тыдняў уражаны сьвет са зьдзіўленьнем назіраў за тым, як Сырыя імкліва перастае быць сфэрай улыву Масквы — бяз колькі-небудзь прыкметнага супраціву з боку апошняй.
Аляксандар Лукашэнка другі раз за 30 год свайго прэзыдэнцтва выправіўся ў Султанат Аман. Што азначае гэты візыт — тлумачыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Міжнародны саюз канькабежцаў (ISU) дазволіў абмежаванай колькасьці індывідуальных спартоўцаў зь Беларусі і Расеі ўдзельнічаць у нэўтральным статусе «на строгіх умовах» у кваліфікацыйных алімпійскіх спаборніцтвах сэзону 2025/26, піша «Позірк».
Пракуратура Ляйпцыгу адмовілася распачынаць крымінальную справу ў дачыненьні да дэпутата ад партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» Ёрга Дорнау, які выкарыстоўваў працу беларускіх палітвязьняў.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі 19 сьнежня ўнёс яшчэ дзевяць чалавек у сьпіс «асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці».
Новым рэктарам Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ў Вільні, дзе 80% студэнтаў — зь Беларусі, стаў 33-гадовы Вілюс Шадаўскас.
Эстонія не прызнáе прэзыдэнцкія «выбары» ў Беларусі, заплянаваныя на 26 студзеня 2025 году, і іх вынікі. Гэта вынікае з камэнтара для ERR News генэральнага сакратара міністэрства замежных спраў гэтай краіны Ёнатана Всевіёва, піша «Позірк».
Ініцыятыва «Кібэрпартызаны» здолела здабыць дадзеныя аб памерлых у Рэспубліцы Беларусь ажно да 2024 году з афіцыйнымі прычынамі сьмерці.
У Кіеве ў выніку расейскага ракетнага ўдару пашкоджаныя будынкі амбасадаў Альбаніі, Аргентыны, Палестыны, Паўночнай Македоніі, Партугаліі і Чарнагорыі. Пра гэта МЗС Украіны паведаміў «Настоящему времени». Апроч будынкаў, пацярпелі аўтамабілі дыпляматычных місій.
Дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту ў памеры 4,459 мільярда рублёў плянуюць прафінансаваць за кошт унутраных крыніц, замежных крэдытаў і апэрацый зь дзяржаўнымі каштоўнымі паперамі.
Як удакладняецца, гэта будзе тычыцца працы аўтобусаў, тралейбусаў, трамваяў і мэтрапалітэну.
Расказваем пра кніжнага богера Макара Валынкіна, які займаецца папулярызацыяй сучаснай беларускай літаратуры і вось-вось выдасьць сваю першую кнігу «Апошняе пакаленьне».
Эўразьвяз заклікаў ЗША паслабіць санкцыі супраць расейскага банку праз пагрозы энэргетычнай бясьпецы шэрагу эўрапейскіх краін.
У Расеі гэтай інфармацыі пакуль не камэнтуюць.
Год яшчэ ня скончыўся, а польскія памежнікі зарэгістравалі 30 тысяч нелегальных спробаў перасячы мяжу з тэрыторыі Беларусі.
Падман. Вызваленьне. Арышт. Творчасьць. Спатканьне. Свабода паглядзела, што прынёс 2024 год палітзьняволеным Паліне Шарэндзе-Панасюк, Рыгору Кастусёву, Ігару Ільяшу, Уладзімеру Гундару, Марыі Калесьнікавай.
У чарзе на выезд зь Беларусі ў суседнія краіны Эўрапейскага зьвязу а 8-й гадзіне раніцы 20 сьнежня знаходзіліся 3960 грузавых аўтамабіляў.
За тыдзень у Беларусі затрымалі траіх блогераў, якія выклалі ў TikTok жартаўлівыя ролікі, дзе розным чынам згадвалася беларуская міліцыя. Спыталіся ў былога міліцыянта і псыхоляга пра тое, чаму сілавікі так нэрвова рэагуюць на гумар.
З 2020 году паводле палітычна матываваных крымінальных артыкулаў у Беларусі асудзілі сама меней 79 ІТ-спэцыялістаў, 27 зь іх і цяпер у зьняволеньні, сьведчаць зьвесткі праваабарончага цэнтру «Вясна».
Карыстальнікі YouTube з Расеі скардзяцца на праблемы з доступам да відэасэрвісу на мабільных прыладах.
Прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі заявіла ў інтэрвію польскаму тэлеканалу TVP World, што ня хоча пакідаць краіну ў сувязі зь цяперашнімі палітычнымі падзеямі і станавіцца дэмакратычнай лідэркай у эміграцыі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі 19 сьнежня адрэагаваў на заяву расейскага лідэра Ўладзіміра Пуціна наконт верагодных мірных перамоваў, а таксама зрабіў шэраг іншых заяваў падчас прэс-канфэрэнцыі ў Брусэлі.
19 сьнежня МУС Беларусі прызнала беларускае інфармацыйнае агенцтва «Позірк» «экстрэмісцкім фармаваньнем».
Дом у Менску, які належыць сям’і Цапкалаў, зноў выставілі на таргі. Раней дом, у якім зарэгістраваныя і двое непаўналетніх дзяцей, ужо спрабавалі прадаць з аўкцыёну ў лістападзе, але пакупнікоў не знайшлося.
Упершыню выбарчая кампанія праходзіць без удзелу палітычных апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі.
Блогер Улад Бумага падчас прамой лініі 19 сьнежня спытаў Уладзіміра Пуціна, навошта блякаваць YouTube, калі «нашы расейскія» відэаплятформы «і так спраўляюцца з задачай».
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што Расея стварае бясьпеку Беларусі па ўзгадненьні з Аляксандрам Лукашэнкам.
Трагедыя адбылася ў будынку парлямэнту самаабвешчанай рэспублікі Абхазія.
Дзеяньні беларускіх спэцслужбаў названыя «агрэсіўнымі».
Данецкую бізнэс-місію ў Беларусь арганізоўваў так званы «Цэнтар падтрымкі экспарту ДНР», створаны сёлета для разьвіцьця міжнароднай супрацы акупаванага Расеяй украінскага рэгіёну. Яна праходзіла 16–18 кастрычніка.
Дэпутаты заклікаюць «не прызнаваць фіктыўных выбараў Лукашэнкі і адмовіць яму ў легітымнасьці, якой той дамагаецца».
Грамадзяне 67 дзяржаў, у тым ліку краін Эўразьвязу, Вялікай Брытаніі, Швайцарыі, Канады, ЗША і Японіі, зь сярэдзіны сакавіка наступнага году змогуць атрымліваць электронныя візы на 30 дзён.
У пачатку кастрычніка суд у Пінску прызнаў Яўгена Мікалаевіча вінаватым паводле часткі 1 артыкула 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх».
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі назваў «няпростымі» перамовы аб разьмяшчэньні замежных міратворчых сіл на ўкраінскай тэрыторыі.
Кіраўніцтва Латвіі працягне ўзмоцнены рэжым кантролю на беларускай мяжы да сярэдзіны 2025 году, абвясьціла ў Рызе Міністэрства ўнутраных спраў.
Спэцпрадстаўнік ААН па Сырыі Гайр Пэдэрсэн завяршыў свой візыт у Дамаск, дзе сустракаўся з новымі кіраўнікамі.
У Ізраілі заявілі, што гэтая атака праведзеная ў адказ на агрэсію хусітаў супраць краіны.
Колькасьць падпісчыкаў у праўладных каналах TikTok не перавышае некалькі соцень тысяч, аднак яна імкліва расьце, а відэа набіраюць мільённыя прагляды. Свабода прааналізавала сотні праўладных каналаў у TikTok і паглядзела, што яны паказваюць перад выбарамі.
Беларусь і Расея заключылі пагадненьне аб парадку ўзаемнага выкананьня судовых пастановаў судоў дзьвюх краін.
Чакаецца, што палажэньні законапраекту «дазволяць узмацніць ахову межаў за кошт супрацьдзеяньня зьяве міграцыйнай эксплюатацыі з боку Беларусі, якая ў супрацоўніцтве з Расеяй і міжнароднымі злачыннымі групоўкамі арганізуе перакідку мігрантаў у Эўразьвяз».
Пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў суседніх з РФ краінах вырасла напружанасьць — NATO рыхтуецца да абароны ў выпадку, калі Расея нападзе на альянс, і адпрацоўвае розныя сцэнары нападу, у тым ліку сцэнары, у якіх беларускія войскі таксама ўдзельнічаюць у нападзе разам з расейскімі.
Апэляцыйны суд у Францыі абавязаў былога прэзыдэнта краіны Нікаля Сарказі яшчэ на працягу году насіць электронны бранзалет, каб праваахоўныя органы маглі сачыць за ягоным месцазнаходжаньнем.
Аляксандар Лукашэнка знаходзіцца з працоўным візытам у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, дзе сустракаецца з высокапастаўленымі чыноўнікамі. У выправу ён узяў свайго шпіца Умку.
18 сьнежня Польшча ўвяла санкцыі ў дачыненьні яшчэ да трох кампаній, якія пастаўляюць у краіну азотныя ўгнаеньні зь Беларусі.
Улады Беларусі правялі першы ў Беларусі форум блогераў і прыдумалі Фабрыку блогераў, першае беларускае рэаліці-шоў. Навошта? Тлумачыць Дзьмітры Гурневіч
Улады ЗША расьсьледуюць, ці стварае кітайская кампанія TP-Link, чые роўтэры былі зьвязаныя з кібэратакамі, пагрозу нацыянальнай бясьпецы.
Загрузіць яшчэ