Лукашэнка і Пуцін падпісаньнем чарговага небясьпечнага для лёсу беларускага народу пагадненьня адзначылі юбілей стварэньня гэтак званай «саюзнай дзяржавы», лічыць Рада БНР.
У ноч на нядзелю ўзброеныя групоўкі, апазыцыйныя ўраду Башара Асада, узялі пад кантроль сталіцу Сырыі Дамаск і аб’явілі, што рэжым зрынуты. Асад уцёк з краіны, як мяркуецца, на самалёце. Але дагэтуль невядома, дзе ён.
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Таксама расейцы запэўніваюць, што іхным вайсковым базам у Сырыі нічога не пагражае.
Пасольства Ірану ў Сырыі зазнала атакі. Пра гэта паведаміла іранская дзяржаўная тэлевізія пасьля таго, як паўстанцы пад кіраўніцтвам ісламістаў абвясьцілі аб падзеньні хаўрусьніка Тэгерана Башара Асада ў выніку шырокага наступу, які завяршыўся ў Дамаску.
Спатрэбілася 15 гадоў, каб Расея змагла назваць сваю вайсковую інтэрвэнцыю ў грамадзянскай вайне ў Сырыі доказам вяртаньня сваёй сілы і ўплыву на міжнароднай арэне.
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў да неадкладнага спыненьня агню ва Ўкраіне і пачатку перамоваў.
Ранкам 8 сьнежня сырыйскія паўстанцы заявілі, што ўзялі сталіцу краіны.
Выбары ў Беларусі адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар. У Беларусі не засталося афіцыйна зарэгістраваных апазыцыйных партый і незалежных грамадзкіх арганізацый.
Ініцыятыва колішніх супрацоўнікаў беларускіх сілавых структур BelPol паведаміла, што атрымала тэкст пагадненьня паміж Беларусьсю і Расеяй аб гарантыях бясьпекі.
Катарскі тэлеканал «Аль-Джазіра» і турэцкае агенцтва Anadolu паведамляюць пра баі ў Сырыі на подступах да Дамаску і Пальміры. Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пракамэнтаваў падзеі ў Сырыі.
У сталіцы Азэрбайджану, Баку, затрымалі шэсьць супрацоўнікаў недзяржаўнага тэлеканалу «Мейдан ТВ». У дамах некаторых супрацоўнікаў былі праведзены ператрусы, падчас якіх паліцыя канфіскавала асабістыя рэчы і абсталяваньне.
Галасаваньне па законапраекце аб імпічмэнце прэзыдэнту, які ў парлямэнт Паўднёвай Карэі ўнесла апазыцыя, сарвалася, бо пераважная большасьць дэпутатаў ад урадавай партыі пакінулі залю паседжаньняў.
Пасьля імклівага наступленьня ў Сырыі антыўрадавых груповак некаторыя эгіпецкія чыноўнікі заклікалі прэзыдэнта Башара Асада пакінуць краіну. Афіцыйнага пацьверджання гэтым паведамленьням няма.
У Грузіі з 28 лістапада на акцыях пратэсту супраць прыпыненьня перамоваў аб уступленьні ў Эўразьвяз былі затрыманыя каля 400 чалавек, паведаміла грузінскае аддзяленьне міжнароднай арганізацыі Transparency International, якое аказвае юрыдычную дапамогу затрыманым.
ISW паўтарае сваю ацэнку, што «пастаяннае выстаўленне Крамлём напаказ» сыстэмы «Арэшнік» наўрад ці сьведчыць пра зьяўленне прынцыпова новых расейскіх магчымасьцяў нанясеньня ўдараў далёкага дзеяньня.
Грамадзянін Беларусі Яўген Муравіцкі, якога затрымалі ў канцы лістапада падчас пратэстаў у Тбілісі, але пасьля вызвалілі, 7 сьнежня вылецеў з грузінскай сталіцы ў Вільню.
Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёль папрасіў прабачэньня за ўвядзеньне ваеннага становішча і паабяцаў не ўхіляцца ад адказнасьці перад галасаваньнем пра свой імпічмэнт.
У суботу ў румынскім горадзе горадзе Брашоў прайшлі тры ператрусы. Расьсьледуюцца злачынствы, зьвязаныя з прэзыдэнцімі выбарамі, паведамляе румынскае агенцтва навінаў Agerpres.
Прэзыдэнцкія выбары 2025 году — першыя за мінулыя тры дзесяцігодзьдзі, на якіх у Аляксандра Лукашэнкі няма рэальных супернікаў.
У Румыніі Багдан Пэшкір быў вядомы як «кароль TikTok», таямнічы чалавек, уцягнуты ў крыптавалютныя апэрацыі, які рабіў шчодрыя ахвяраваньні карыстальнікам плятформы.
Спэцслужбы Вугоршчыны сачылі за чыноўнікамі Эўразьвязу, калі тыя прыяжджалі ў Будапэшт, абшуквалі іх гатэльныя нумары і праслухоўвалі тэлефонныя размовы.
У Грузіі лідэра апазыцыйнай кааліцыі «За перамены» Ніку Гварамія арыштавалі на 12 содняў.
У Сырыі антыўрадавыя ісламісцкія групоўкі працягваюць наступ і, паводле апошніх зьвестак, знаходзяцца за некалькі кілямэтраў ад гораду Хомс. Гэты горад у цэнтральнай частцы краіны адкрывае шлях на сталіцу краіны, Дамаск.
Cакратар Савету бясьпекі Расеі Сяргей Шайгу заявіў, што Расея падрыхтавала экіпажы апэратыўна-тактычных комплексаў «Іскандэр» зь ліку беларускіх вайскоўцаў. Пра гэта піша ТАСС.
Найбольш важным выглядае плянаванае разьмяшчэньне ў Беларусі найноўшай расейскай сыстэмы «Арэшнік» у другой палове 2025 году. Што можа рэзка абвастрыць ваенна-палітычную сытуацыю ў рэгіёне.
Беларусь падпісала з Расеяй пагадненьне аб гарантыях бясьпекі, якое за некалькі тыдняў да падпісаньня расейскія СМІ назвалі «знакавым», але ніякіх дэталяў яго зьместу не ўдакладнялі.
Канстытуцыйны суд Румыніі адмяніў вынікі прэзыдэнцкіх выбараў і пастанавіў правесьці новыя выбары.
Да таго ж заходнія дасьледчыкі і ініцыятыва былых беларускіх сілавікоў BelPol у сваіх расьсьледаваньнях выказвалі сумневы наконт таго, што ядзерная зброя ўжо завезеная ў Беларусь.
У Беластоку выйшла ў сьвет кніга, прысьвечаная беларускаму праваабаронцу, нобэлеўскаму ляўрэату прэміі міру, палітвязьню Алесю Бяляцкаму.
Дылема разьвяжацца неўзабаве, піша рэгіянальны рэдактар Радыё Свабода Фруд Бэжан.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Беларусь і Расея анансавалі пляны падпісаць канцэпцыю бясьпекі так званай саюзнай дзяржавы, а таксама пагадненьне аб гарантыях бясьпекі.
У Літве сёлета будуць 4 дадатковыя выхадныя дні на сьвяты, у Беларусі — пяць, у Расеі — дзевяць. Як доўгія вакацыі ўплываюць на эканоміку.
Сьледчы камітэт 5 сьнежня распачаў спэцыяльнае вядзеньне (завочнае сьледзтва) у дачыненьні да Андрэя Стрыжака, Аляксея Лявончыка і іншых актывістаў.
Рост падаткаў закране практычна ўсіх грамадзян.
Тэксту закону пакуль не апублікавалі.
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што мір ва Ўкраіне магчымы толькі ў выпадку адмовы ад сяброўства ў NATO і страты Ўкраінай часткі тэрыторый.
Намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Юры Амбразевіч 5 сьнежня выступіў на нарадзе кіраўнікоў МЗС краін АБСЭ на Мальце.
У другім туры выбараў, які адбудзецца 8 сьнежня, вызначыцца, ці стане ўльтраправы прарасейскі кандыдат прэзыдэнтам краіны.
Прэм’ер-міністар Літвы Гінтаўтас Палуцкас прадставіў у літоўскім парлямэнце праграму дзейнасьці свайго ўраду.
Беларускі расьсьледніцкі цэнтар знайшоў вугорскую кампанію «гаманца» Лукашэнкі Віктара Шаўцова. Цяпер мясцовыя падатковыя органы яе ліквідуюць.
Хама, чацьвёрты па велічыні горад Сырыі, зьяўляецца ключавым да абароны Дамаска.
МЗС Беларусі 5 сьнежня апублікавала абноўленыя рэкамэндацыі «ў сувязі з абвастрэньнем ваенна-палітычнай сытуацыі ў Сырыі». Беларусам раяць устрымацца ад паездак у Сырыю, а тым, хто ўжо знаходзіцца там, — пакінуць краіну.
Як прыцягнуць да адказнасьці ў Міжнародным крымінальным судзе рэжым Аляксандра Лукашэнкі? Якія асноўныя вынікі другога Стратэгічнага дыялёгу ЗША і беларускага дэмакратычнага руху? Якія зьмены ў Стратэгічным дыялёгу з ЗША могуць адбыцца пасьля ўступленьня на пасаду Дональда Трампа?
Кіраўнікі МЗС Украіны, Латвіі, Польшчы і Чэхіі пакінулі залю пасяджэньняў Раду міністраў замежных спраў АБСЭ перад выступам міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова.
У першым чытаньні законапраект быў ухвалены 31 кастрычніка.
За лістапад 2024 году праваабаронцы «Вясны» зафіксавалі 671 факт палітычна матываваных рэпрэсіяў у Беларусі, зь іх 377 судоў паводле адміністрацыйных спраў
Пазоў «Беларуськалію» супраць Літвы будзе разглядаць Пастаянны арбітражны суд у Швайцарыі (Permanent Court of Arbitration, PCA), які раней спыніў працэс, бо беларускі бок ня змог унесьці аванс у памеры 300 тысяч эўра для пачатку разгляду яго пазову.
Загрузіць яшчэ