Дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі, кіраўнік Камітэту ў справах СНД, эўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыньнікамі Леанід Калашнікаў пракамэнтаваў акцыі пратэсту ў Грузіі.
Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц падчас сёньняшняга візыту ў Кіеў ухіліста адказаў на пытаньне аб магчымасьці хуткага прыёму Ўкраіны ў NATO, паведамляе DW.
У Вільні прайшла канфэрэнцыя «Беларусь — Літва: у будучыню праз агульныя каштоўнасьці».
У другім туры будуць змагацца крайне правы кандыдат Кэлін Джарджэску і кіраўніца «Зьвязу выратаваньня» Элена Лясконі.
Сёньня адбыўся візыт канцлера Нямеччыны Оляфа Шольца ва Ўкраіну. На прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве Шольц абвясьціў, што Нямеччына перадасць Украіне дадатковую сыстэму супрацьпаветранай абароны Iris-T.
Кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» (НАУ) Павал Латушка выступіў у дыскусіі на палях 23-й сэсіі Асамблеі Міжнароднага крымінальнага суду.
Сярод іншага, іх вінавацілі ў агентурнай дзейнасьці, тэрарызьме і здрадзе дзяржаве.
На гэтым тыдні кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін наведае Менск, каб падвесьці вынікі працы «саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі» ў 2024 годзе.
Дакумэнтальны праект Свабоды «Скрадзеная маладосьць» — гэта шэсьць гісторый студэнтаў, выпускніцы і выкладчыцы, якія правялі больш за два гады ў турме за тое, што далучыліся да пратэсту ў 2020 годзе.
На прэсавай канфэрэнцыі ў Тбілісі 2 сьнежня Іраклі Кабахідзэ абвінаваціў апазыцыйныя партыі ў спробах арганізаваць «Нацмайдан» з дапамогай непразрыстага фінансаваньня з-за мяжы. Паводле яго, гэта «напад на канстытуцыйны лад у Грузіі».
Прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін прыняў прапанову ўраду падпісаць зь Беларусьсю пагадненьне аб узаемным выкананьні судовых пастаноў.
Эстонія, Латвія і Літва дамовіліся ўвесьці нацыянальныя санкцыі супраць асобаў, датычных да разгону апазыцыйных пратэстаў у Грузіі, якія пачаліся пасьля рашэньня ўраду прыпыніць інтэграцыю з Эўразьвязам.
У Міністэрстве замежных спраў Беларусі адрэагавалі на абвастрэньне сытуацыі ў Сырыі і страту кантролю рэжыму Башара Асада над некаторымі правінцыямі.
2 сьнежня Аляксандар Лукашэнка прызначыў новага міністра культуры.
Штогод чалавецтва вырабляе каля 400 мільёнаў тон плястыкавых адыходаў.
Пратэстоўцы страляюць пэтардамі і фаервэркамі. Сілавікі паліваюць вадой і газам, моцна б’юць. Свабода пагаварыла зь беларусамі Грузіі пра тое, як праходзяць акцыі пратэсту.
Пабачыць сваё прозьвішча ў расейскім міліцэйскім вышуку — малая «прыемнасьць». Сам перасьлед — прыкрая дадзенасьць: у Беларусі дыктатура і рэжым шукае ўсіх нязгодных. Але пры чым тут Расея?
Затрымалі аднаго зь лідэраў «Кааліцыі перамен» Зураба Джапарыдзэ і некалькіх журналістаў.
«Зь першага дня на гэтай пасадзе я казаў, што ня буду ўмешвацца ў прыняцьце рашэньняў Міністэрствам юстыцыі, і я стрымаў слова, нават калі бачыў, як майго сына выбарачна і несправядліва перасьледуюць», — сказана ў заяве Байдэна.
Яўка на выбарах склала 53%.
Блізкаўсходняе агенцтва ААН для дапамогі палестынскім уцекачам абвясьціла аб прыпыненьні дастаўкі гуманітарнай дапамогі праз пункт пропуску «Керам-Шалом», які зьяўляецца асноўным пунктам увозу гуманітарных грузаў з Ізраіля ў сэктар Газа.
У Тбілісі працягваюцца акцыі пратэсту пасьля таго, як прэм’ер-міністар Грузіі аб’явіў аб прыпыненьні перамоваў аб уступленьні ў ЭЗ.
Раней Украіна заявіла, што ня мае намераў ствараць сваю ядзерную зброю.
Тры мірныя жыхары загінулі, восем атрымалі раненьні ў выніку атакі расейскага дрона ў прыфрантавым Херсоне.
У дзень завяршэньня тэрміну знаходжаньня Жузэпа Бурэля на пасадзе Вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі, ён і Сьвятлана Ціханоўская апублікавалі сумесны артыкул наконт таго, што Эўразьвяз робіць і што мае рабіць у дачыненьні Беларусі.
Прэм’ер-міністар Грузіі Іраклі Кабахідзэ заявіў, што паўторных выбараў у краіне ня будзе, а рознагалосьсі з ЗША часовыя.
У нядзелю 1 сьнежня ў Румыніі праходзяць парлямэнцкія выбары. Грамадзяне выбіраюць сваіх прадстаўнікоў у двухпалатны парлямэнт, які ўключае Палату дэпутатаў і Сэнат.
За тры дні пратэстаў колькасьць затрыманых удзельнікаў пратэстаў супраць спыненьня ўрадам Грузіі эўраінтэграцыі перавысіла 200 чалавек.
Рашэньне ўступіла ў сілу ў суботу 30 лістапада.
Высокія эўрапейскія чыноўнікі прыехалі падтрымаць Украіну, якая больш за 1000 дзён супрацьстаціь поўнамаштабнай расейскай агрэсі.
У Сырыі антыўрадавыя ўзброеныя групоўкі ўзялі пад кантроль правінцыю Ідліб.
Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб фэдэральным бюджэце на 2025-2027 гады. 21 лістапада яго зацьвердзіла Дзярждума Расеі.
У суботу 30 лістапада прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск наведаў першы завершаны ўчастак фартыфікацыйнай сыстэмы, якая будуецца на мяжы з Расеяй і Беларусьсю.
Пра гэта гаворыцца ў заяве прадстаўніка Дзярждэпартамента ЗША Мэцью Мілера ад 30 лістапада.
Саламэ Зурабішвілі заявіла, што лічыць парлямэнт нелегітымным і застанецца на сваёй пасадзе да абраньня новага парлямэнту. Выбары прэзыдэнта ў Грузіі прызначаныя на 14 сьнежня.
У Расеі ў зьняволеньні знаходзіцца сама меней 10 тысяч расейцаў і ўкраінцаў, якія сталі ахвярамі палітычных рэпрэсіяў, заявіў кіраўнік праваабарончага праекту «Падтрымка палітзьняволеных. Мэмарыял».
Лідэр КНДР Кім Чэн Ын заявіў пра намер пашыраць сувязі з Расеяй ва ўсіх галінах, у тым ліку вайсковае супрацоўніцтва.
На выбарчую кампанію Аляксандра Лукашэнкі ўжо сабралі ў 20,7 раза больш, чым на ўсіх астатніх 4 прэтэндэнтаў на прэзыдэнцкае крэсла разам узятых. Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
З 2019 да канца трэцяга кварталу 2024-га па абарону ў Грузіі зьвярнуліся 73 грамадзяніны Беларусі, адмову ўжо атрымаў 31 просьбіт, вынікае з падрыхтаванага на падставе зьвестак грузінскага МУС дасьледаваньня, вынікамі якога з «Позіркам» падзяліўся праваабаронца Раман Кісьляк.
Расейская ваенная авіяцыя ўпершыню з 2016 году нанесла авіяўдары па горадзе Алепа і прылеглых да яго раёнаў, захопленых паўстанцамі, якія ваююць супраць урадавых войскаў прэзыдэнта Сырыі Башара Асада, паведамляюць агенцтвы AFP і Reuters са спасылкай на вайсковыя крыніцы.
Журналіст-расьсьледнік Хрыста Грозеў паведаміў, што агенты Галоўнага выведвальнага ўпраўленьня Мінабароны Расеі Анатоль Чапіга і Аляксандар Мішкін жывуць у Маскве і займаюцца навучаньнем і вэрбаваньнем людзей для арганізацыі дывэрсіяў у Эўропе.
Пасьля падзеяў 2020 году ў Беларусі працягваецца беспрэцэдэнтная хваля рэпрэсіяў.
Часта чалавеку важна даваць вуду, але ёсць сытуацыі, калі трэба даць рыбу, каб на вуду зьявіліся сілы. І няважна, адбываецца гэта ў Беларусі ці па-за яе межамі.
Да раніцы суботы, 30 лістапада, у Тбілісі паліцыя зноў разагнала мітынг супраць прыпыненьня эўраінтэграцыі Грузіі.
Ці здольны Лукашэнка захаваць у Беларусі рэпрэсіўны дыктатарскі рэжым у выпадку, калі ў Расеі адбудуцца істотныя палітычныя зьмены?
Лукашэнка наведаў Пакістан на фоне грамадзкіх пратэстаў і чарговы саміт АДКБ у Астане. Даляр у беларускіх абменьніках зноў падаражэў.
Расея разгарнула надзвычай інтэнсіўную дывэрсійную кампанію ў Эўропе, якая суправаджае вайну, разьвязаную Ўладзімірам Пуціным супраць Украіны, заявіў 29 лістапада кіраўнік брытанскай выведкі Рычард Мур.
Супрацоўнікі Міністэрства замежных справаў Грузіі выказалі пратэст супраць адмовы краіны ад эўраінтэграцыі. У падпісанай імі заяве гаворыцца, што рашэньне прэм’ер-міністра Іраклія Кабахідзэ спыніць перамовы аб уступленні ў Эўразьвяз да 2028 году не адпавядае стратэгічным інтарэсам Грузіі.
Прадпрыемства аднавіла працу і ўжо пералічыла ў дзяржаўны бюджэт першы гарантыйны плацеж, сьцьвярджаюць украінскія ўлады.
Загрузіць яшчэ