З 2020 году паводле палітычна матываваных крымінальных артыкулаў у Беларусі асудзілі сама меней 79 ІТ-спэцыялістаў, 27 зь іх і цяпер у зьняволеньні, сьведчаць зьвесткі праваабарончага цэнтру «Вясна».
Карыстальнікі YouTube з Расеі скардзяцца на праблемы з доступам да відэасэрвісу на мабільных прыладах.
Прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі заявіла ў інтэрвію польскаму тэлеканалу TVP World, што ня хоча пакідаць краіну ў сувязі зь цяперашнімі палітычнымі падзеямі і станавіцца дэмакратычнай лідэркай у эміграцыі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі 19 сьнежня адрэагаваў на заяву расейскага лідэра Ўладзіміра Пуціна наконт верагодных мірных перамоваў, а таксама зрабіў шэраг іншых заяваў падчас прэс-канфэрэнцыі ў Брусэлі.
19 сьнежня МУС Беларусі прызнала беларускае інфармацыйнае агенцтва «Позірк» «экстрэмісцкім фармаваньнем».
Дом у Менску, які належыць сям’і Цапкалаў, зноў выставілі на таргі. Раней дом, у якім зарэгістраваныя і двое непаўналетніх дзяцей, ужо спрабавалі прадаць з аўкцыёну ў лістападзе, але пакупнікоў не знайшлося.
Упершыню выбарчая кампанія праходзіць без удзелу палітычных апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі.
Блогер Улад Бумага падчас прамой лініі 19 сьнежня спытаў Уладзіміра Пуціна, навошта блякаваць YouTube, калі «нашы расейскія» відэаплятформы «і так спраўляюцца з задачай».
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што Расея стварае бясьпеку Беларусі па ўзгадненьні з Аляксандрам Лукашэнкам.
Трагедыя адбылася ў будынку парлямэнту самаабвешчанай рэспублікі Абхазія.
Дзеяньні беларускіх спэцслужбаў названыя «агрэсіўнымі».
Данецкую бізнэс-місію ў Беларусь арганізоўваў так званы «Цэнтар падтрымкі экспарту ДНР», створаны сёлета для разьвіцьця міжнароднай супрацы акупаванага Расеяй украінскага рэгіёну. Яна праходзіла 16–18 кастрычніка.
Дэпутаты заклікаюць «не прызнаваць фіктыўных выбараў Лукашэнкі і адмовіць яму ў легітымнасьці, якой той дамагаецца».
Грамадзяне 67 дзяржаў, у тым ліку краін Эўразьвязу, Вялікай Брытаніі, Швайцарыі, Канады, ЗША і Японіі, зь сярэдзіны сакавіка наступнага году змогуць атрымліваць электронныя візы на 30 дзён.
У пачатку кастрычніка суд у Пінску прызнаў Яўгена Мікалаевіча вінаватым паводле часткі 1 артыкула 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх».
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі назваў «няпростымі» перамовы аб разьмяшчэньні замежных міратворчых сіл на ўкраінскай тэрыторыі.
Кіраўніцтва Латвіі працягне ўзмоцнены рэжым кантролю на беларускай мяжы да сярэдзіны 2025 году, абвясьціла ў Рызе Міністэрства ўнутраных спраў.
Спэцпрадстаўнік ААН па Сырыі Гайр Пэдэрсэн завяршыў свой візыт у Дамаск, дзе сустракаўся з новымі кіраўнікамі.
У Ізраілі заявілі, што гэтая атака праведзеная ў адказ на агрэсію хусітаў супраць краіны.
Колькасьць падпісчыкаў у праўладных каналах TikTok не перавышае некалькі соцень тысяч, аднак яна імкліва расьце, а відэа набіраюць мільённыя прагляды. Свабода прааналізавала сотні праўладных каналаў у TikTok і паглядзела, што яны паказваюць перад выбарамі.
Беларусь і Расея заключылі пагадненьне аб парадку ўзаемнага выкананьня судовых пастановаў судоў дзьвюх краін.
Чакаецца, што палажэньні законапраекту «дазволяць узмацніць ахову межаў за кошт супрацьдзеяньня зьяве міграцыйнай эксплюатацыі з боку Беларусі, якая ў супрацоўніцтве з Расеяй і міжнароднымі злачыннымі групоўкамі арганізуе перакідку мігрантаў у Эўразьвяз».
Пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў суседніх з РФ краінах вырасла напружанасьць — NATO рыхтуецца да абароны ў выпадку, калі Расея нападзе на альянс, і адпрацоўвае розныя сцэнары нападу, у тым ліку сцэнары, у якіх беларускія войскі таксама ўдзельнічаюць у нападзе разам з расейскімі.
Апэляцыйны суд у Францыі абавязаў былога прэзыдэнта краіны Нікаля Сарказі яшчэ на працягу году насіць электронны бранзалет, каб праваахоўныя органы маглі сачыць за ягоным месцазнаходжаньнем.
Аляксандар Лукашэнка знаходзіцца з працоўным візытам у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, дзе сустракаецца з высокапастаўленымі чыноўнікамі. У выправу ён узяў свайго шпіца Умку.
18 сьнежня Польшча ўвяла санкцыі ў дачыненьні яшчэ да трох кампаній, якія пастаўляюць у краіну азотныя ўгнаеньні зь Беларусі.
Улады Беларусі правялі першы ў Беларусі форум блогераў і прыдумалі Фабрыку блогераў, першае беларускае рэаліці-шоў. Навошта? Тлумачыць Дзьмітры Гурневіч
Улады ЗША расьсьледуюць, ці стварае кітайская кампанія TP-Link, чые роўтэры былі зьвязаныя з кібэратакамі, пагрозу нацыянальнай бясьпецы.
Становішча на беларуска-польскай мяжы застаецца напружаным. Польскі палітык заявіў пра мёртвае цела, падкінутае на польскі бок мяжы.
У Сырыі на месцах масавых пахаваньняў знайшлі доказы існаваньня і дзейнасьці дзяржаўнай «машыны сьмерці», ад якой з 2013 году загінулі больш за 100 тысяч апанэнтаў рэжыму Башара Асада.
Аляксандар Лукашэнка знаходзіўся ў Амане з чатырохдённым візытам, па выніках якога падпісалі два мэмарандумы, якія ня маюць статусу міжнародных пагадненьняў, а толькі дэкляруюць намеры аб супрацы ў пэўных сфэрах.
Генэральны дырэктар Нацыянальнага музэю Султанату Аман шэйх Джамаль аль Мусаві мае беларускія карані. Яго маці Галіна родам з Рэчыцы.
У Беларусі затрымалі другога грамадзяніна Японіі, які нібыта здымаў дарогу, паведаміла 17 сьнежня пасольства Японіі ў Беларусі.
Дональд Трамп афіцыйна атрымаў неабходную для атрыманьня пасады прэзыдэнта ЗША колькасьць галасоў у калегіі электараў.
Генэральная асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый на пасяджэньні 17 сьнежня прыняла рэзалюцыю «Сытуацыя з правамі чалавека на часова акупаваных тэрыторыях Украіны, уключаючы Аўтаномную Рэспубліку Крым і Севастопаль».
Раней намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Юры Амбразевіч заяўляў, што афіцыйны Менск спадзяецца атрымаць месца за сталом перамоваў па заканчэньні вайны ва Ўкраіне для атрыманьня гарантый бясьпекі.
Cтраты Беларусі пры яго перадачы маглі скласьці $100 млн, гаворыцца ў матэрыяле Беларускага расьсьледніцкага цэнтру.
Расьсьледаваньне Радыё Свабода паказала, што адзін з самых уплывовых акаўнтаў у сацыяльнай сетцы X, які распаўсюджвае дэзынфармацыю пра імігрантаў у Эўропе, выдумаў фальшывыя асобы і кампаніі, каб замаскаваць сваю дзейнасьць, якая прынамсі часткова абумоўленая фінансавай выгадай.
Эўрапейская камісія пачала афіцыйны разбор у дачыненьні да сэрвісу TikTok у сувязі з магчымымі парушэньнямі закону «Аб лічбавых паслугах». Тэлеканал Euronews зьвязвае пачатак разбору з атрыманьнем доказаў умяшаньня Расеі ў выбары ў Румыніі.
«Беларусьфільм» папрасіў прафінансаваць «сумесныя міжнародныя праекты, значныя для падтрыманьня і разьвіцьця адносінаў у межах саюзнай дзяржавы».
Ваенная контрвыведка Службы бясьпекі Ўкраіны раскрыла маштабную сетку агентаў, якія зьбіралі для ГРУ Расеі зьвесткі аб зьнішчальнікі F-16.
Удзел беларусаў у мірных перамовах, блякаваньне ўдзелу беларускага войска ў вайне, кампанія ўладаў па «пераабраньні» Лукашэнкі, сытуацыя зь легалізацыяй беларусаў у Літве. Пра гэта ды іншае гаворым з кіраўніцай праваабарончага цэнтру «Наш дом», палітыкам Вольгай Карач.
Міжнародная бізнэс-асацыяцыя TRACE склала рэйтынг краінаў па ўзроўні хабарніцтва ў камэрцыйнай дзейнасьці. Беларусь у ім апынулася ў канцы рэйтынгу.
Аляксандар Лукашэнка другі раз за 30 год свайго прэзыдэнцтва выправіўся ў Султанат Аман. Гэты візыт — яскравая ілюстрацыя таго, што такое сёньняшняя замежная палітыка Беларусі.
24 лютага 2024 году BELPOL зладзіла акцыю — запусьціла на рэклямных экранах у Беларусі зварот Сьвятланы Ціханоўскай. Празь дзень сілавікі затрымалі 4 супрацоўнікаў кампаніі Legion 104. Выданьне «Медиазона» даведалася, што адбываецца з фірмай празь 10 месяцаў пасьля здарэньня.
Па словах прэм’ера, «набор на тэхнічныя спэцыяльнасьці ніжэйшы, чым замова арганізацый на падрыхтоўку такіх кадраў».
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Пра колькасьць сабраных подпісаў у падтрымку Лукашэнкі ягоныя паплечнікі не гавораць.
Загрузіць яшчэ