Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскага грамадзяніна і дваіх беларусаў асудзілі на вялікія тэрміны зьняволеньня


Сьледчыя дзеяньні зь Вячаславам Бародзіем, кадр з прапагандысцкага фільму
Сьледчыя дзеяньні зь Вячаславам Бародзіем, кадр з прапагандысцкага фільму

Сярод іншага, іх вінавацілі ў агентурнай дзейнасьці, тэрарызьме і здрадзе дзяржаве.

У Гомельскім абласным судзе вынесьлі прысуд грамадзяніну Ўкраіны Вячаславу Бародзію, а таксама беларусам Мікалаю Ласоўскаму і Валянціне Полаз.

Судзьдзя Яўген Шаршнёў прызнаў усіх фігурантаў справы вінаватымі і прызначыў Бародзію і Ласоўскаму па 10 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, Полаз — 9 гадоў калёніі. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». Таксама кожнаму фігуранту справы прызначылі штраф памерам 550 базавых велічыняў (22 тысячы рублёў).

Падрабязнасьці перасьледу ўкраінскага егера сталі вядомыя з прапагандысцкага фільма год таму, у якім Вячаслава на сьледчых дзеяньнях вадзілі на ланцугу. Яго, як і іншых затрыманых, вінавацілі ў падрыхтоўцы тэрактаў на чыгунцы на замову Службы бясьпекі Ўкраіны.

Паводле «Вясны», супраць асуджаных былі абвінавачаньні паводле шасьці артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі:

  • арт. 289 частка 3 («Акт тэрарызму»),
  • арт. 358-1 («Агентурная дзейнасьць»),
  • арт. 309, частка 4 («Наўмыснае прывядзеньне ў непрыдатнасьць транспартнага сродку альбо шляхоў зносін»),
  • арт. 295, частка 4 («Незаконныя дзеяньні адносна агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў»),
  • арт. 356, частка 1 («Здрада дзяржаве»),
  • арт. 406, частка 2 («Неданясеньне аб злачынстве»).

Суд ў закрытым рэжыме праходзіў з 15 кастрычніка.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG