Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп намінаваў на пасаду пасланьніка па Ўкраіне адстаўнога генэрала, які раней прапаноўваў замарозіць вайну


Кіт Келаг
Кіт Келаг

Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ягоным спэцпасланьнікам па ўрэгуляваньні канфлікту ва Ўкраіне стане генэрал-лейтэнант у адстаўцы Кіт Келаг.

«Я вельмі рады вылучыць генэрала Кіта Келага на пасаду памочніка прэзыдэнта і спэцыяльнага пасланьніка па Ўкраіне і Расеі. Кіт зрабіў выдатную вайсковую і дзелавую кар’еру, у тым ліку займаў вельмі важныя пасады ў нацыянальнай бясьпецы ў маёй першай адміністрацыі. Ён быў са мной з самага пачатку! Разам мы забясьпечым мір празь сілу і зробім Амэрыку і сьвет зноў бясьпечнымі!» — напісаў Трамп у Truth Social.

Кіт Келаг працаваў у адміністрацыі Трампа падчас яго першага тэрміну (2017-2021 гады) на пасадах кіраўніка апарата Рады нацыянальнай бясьпекі і дарадцы па нацыянальнай бясьпецы тагачаснага віцэ-прэзыдэнта ЗША Майка Пэнса.

Нягледзячы на тое, што цяпер у ЗША няма спэцыяльнага прадстаўніка па вайне ва Ўкраіне, Трамп у прыватным парадку выказаў зацікаўленасьць у стварэньні гэтай пасады, таму, верагодна, Кіт Кэлаг будзе гуляць цэнтральную ролю ў спробах вырашыць канфлікт на сваёй новай пасадзе, адзначае Reuters.

У чэрвені агенцтва паведамляла, што Келаг прапаноўваў замарозіць канфлікт па бягучай лініі судакрананьня і прымусіць Маскву і Кіеў да перамоваў. Келаг распрацаваў свой плян па Ўкраіне разам з Фрэдам Флейцам, які таксама займаў пасаду кіраўніка апарата Рады нацыянальнай бясьпекі пры Трампе.

Згодна з прапанаванай імі стратэгіяй, ЗША сказалі б Украіне, што яна атрымае больш амэрыканскай зброі, толькі калі ўступіць у мірныя перамовы. У той жа час ЗША папярэдзілі б Маскву, што любая адмова ад перамоваў прывядзе да ўзмацненьня падтрымкі Ўкраіны з боку ЗША. Тым часам пытаньне аб сяброўстве Ўкраіны ў NATO будзе зьнятае з парадку дня ў найбліжэйшай будучыні, прапаноўвалася ў стратэгіі.

Хуткае спыненьне вайны ва Ўкраіне было адным з галоўных перадвыбарчых абяцаньняў Трампа, хаця ён ухіляўся ад абмеркаваньня таго, як ён будзе гэта рабіць.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG