Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Генпракуратуры заявілі, што апошнія затрыманьні ў Беларусі зьвязаныя з новай крымінальнай справай «дваровых чатаў»


Тэлевышка і будынак, у якім працуе тэлеканал СТВ
Тэлевышка і будынак, у якім працуе тэлеканал СТВ

Сілавікі падазраюць, што дваровыя чаты хацелі аб’яднацца ў адну арганізацыю.

Некалькі тыдняў таму па ўсіх рэгіёнах Беларусі пракацілася хваля арыштаў — справа зьвязаная з дваровымі чатамі, якія нібыта спрабавалі аб’яднацца ў арганізацыю. Пра гэта заявіў у этэры дзяржаўнага тэлеканалу СТВ начальнік аддзелу нагляду за выкананьнем заканадаўства аб дзяржаўнай бясьпецы Генпракуратуры Валер Шуляк.

«Сьвежы прыклад, вы закранулі тэму дваровых чатаў. Літаральна два тыдні таму ў Рэспубліцы Беларусь па ўсіх рэгіёнах была выкрыта сетка падобных чатаў, якія спрабавалі аб’яднацца ў арганізацыю. Гэтая спроба ня мела посьпеху. Людзі прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці», — прыводзіць словы прадстаўніка Генпракуратуры Reform.

Па версіі пракурора, удзел у дваровых чатах — сур’ёзнае крымінальнае злачынства.

«Артыкул дастаткова сур’ёзны, я ня буду яго агучваць сёньня для захаваньня таямніцы сьледзтва, але да 15 гадоў пазбаўленьня волі», — заявіў Шуляк.

У экстрэмісцкім сьпісе больш за 6500 матэрыялаў

Таксама ў этэры СТВ выказаўся і намесьнік міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч. Ён адказаў на пытаньне, колькі пазыцый цяпер у Рэспубліканскім сьпісе экстрэмісцкіх матэрыялаў.

«На сёньня ў гэты сьпіс уключаны 6565 матэрыялаў, прычым хачу падкрэсьліць, што траціна з гэтай колькасьці (каля 2000) у гэты сьпіс былі ўключаны ўжо ў 2024 годзе, за няпоўны год», — сказаў ён.

Цяпер Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў налічвае амаль 1400 старонак. Матэрыялы ў яго дадаюць на падставе судовых рашэньняў і на прапанову розных дзяржаўных органаў. Гэта і зьмесьціва асобных старонак у сеціве, і музыкальныя кампазыцыі, і лёзунгі, і выявы, і іншыя матэрыялы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG