У 2021 годзе Сарказі прысудзілі тры гады пазбаўленьня волі (два зь іх — умоўна) паводле артыкулу аб карупцыі. На працягу ўмоўнага тэрміну Сарказі абавязаны насіць прыладу сачэньня. Ён спрабаваў дабіцца адмены гэтага рашэньня, але не дабіўся посьпеху.
У 2021 годзе парыскі суд прызнаў Сарказі вінаватым у подкупе супрацоўніка касацыйнага суду, ад якога экс-прэзыдэнт спрабаваў атрымаць інфармацыю аб расьсьледаваньні нелегальнага фінансаваньня сваёй прэзыдэнцкай кампаніі. Па справе, акрамя Сарказі, праходзілі яшчэ два абвінавачаныя — адвакат і сябар былога прэзыдэнта Т’еры Эрцаг, а таксама былы пракурор пры Касацыйным судзе Жыльбэр Азібэр. Абвінавачаньні ўсім траім былі прад’яўлены ў ліпені 2014 году.
Гэта быў першы ў гісторыі Францыі выпадак, калі былы кіраўнік дзяржавы асабіста паўстаў перад судом. Пазьней супраць Сарказі пачалі яшчэ адну крымінальную справу — аб магчымым фінансаваньні яго выбарчай кампаніі 2007 года рэжымам лібійскага дыктатара Муамара Кадафі. Дакумэнты па гэтай справе ўжо перадалі ў суд, але сам працэс пачнецца ў 2025 годзе. Сарказі адмаўляе сваю віну. Калі суд прызнае яго вінаватым, экс-прэзідэнту можа пагражаць да 10 гадоў турмы.
Адвакат Сарказі Патрыс Сьпіназі заявіў, што ягоны падабаронны будзе скардзіцца ў Эўрапейскі суд па правах чалавека.
Форум