Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацька абвінавачанага ў згвалтаваньні і забойстве беларускі Лізаветы ў Варшаве стаў на калені перад сынам


Дорыян С. на лаве падсудных
Дорыян С. на лаве падсудных

У Варшаве адбылося другое паседжаньне ў справе аб згвалтаваньні і забойстве беларускі Лізаветы. Прычына такіх паводзінаў бацькі абвінавачанага невядомая.

Як паведамляе «Мост» са спасылкай на партал i.pl, паседжаньне прайшло за зачыненымі дзьвярыма. Суд дапытваў экспэртаў: сэксоляга, псыхіятра і таксыколяга, а таксама сьведкаў, аб выступленьні якіх хадайнічала абарона абвінавачанага. Сярод іх быў бацька Дорыяна С. Яму абвінавачаны выслаў смс з просьбай аб дапамозе адразу пасьля зьдзяйсьненьня злачынства.

Як піша партал Fakt.pl, падчас перапынку ў судовым паседжаньні, калі паліцыянты выводзілі Дорыяна з залы суда, бацька знаходзіўся ў калідоры. Верагодна, пад узьдзеяннем эмоцый, ён стаў на калені перад сынам. Пасьля гэтага яго папрасілі адысьці далей ад залі суду. Разам з бацькам была бабуля Дорыяна С.

Прадстаўніца пацярпелага боку — сям'і і хлопца Лізы — адвакат Эвэліна Здунэк расказала журналістам, што пракуратура запатрабуе для абвінавачанага пажыцьцёвага зьняволеньня. Яна гатовая падтрымаць гэтае патрабаваньне:

«Гэта незвычайна цяжкае злачынства, якое патрабуе сапраўды жорсткай рэакцыі з боку органа правасудзьдзя. Прашу мець на ўвазе, што пакараньне павінна ўзьдзейнічаць ня толькі на абвінавачанага, але таксама і на грамадзтва. А з боку грамадзтва сапраўды ёсьць такое чаканьне [суровага пакараньня], — сказала адвакат журналістам.

Плянавалася, што на паседжаньні 16 сьнежня будуць вымаўленыя і заключныя прамовы, аднак суд зацягнуўся з-за допытаў экспэртаў. Наступнае паседжаньне прызначанае на 13 студзеня 2025 году. Магчыма, прысуд абвесьцяць ужо ў студзені.

Раней падсудны частковыа прызнаў сваю віну.

  • Трагедыя адбылася 25 лютага 2024 году. 25-гадовую беларуску Лізавету згвалцілі на вуліцы Журавяй, у самым цэнтры Варшавы. Некалькі дзён за яе жыцьцё змагаліся лекары, але 1 сакавіка яна памерла ў рэанімацыі. Лізавету пахавалі 14 сакавіка на Паўночных могілках Варшавы.
  • Нападніка затрымалі ў дзень злачынства. У забойстве на глебе сэксуальнага гвалту і рабаваньня абвінавачваецца 23-гадовы Дорыян С. Камэра назіраньня зафіксавала, як мужчына ў балаклаве падбег да дзяўчыны ззаду, прыставіў нож да шыі і ўпіхнуў у вароты дома. Падчас затрыманьня паліцыя знайшла ў яго нож і іншыя доказы.
  • Неафіцыйна выданьне Wyborcza даведалася, што блізкія Лізаветы хацелі, каб суд над 23-гадовым палякам Дорыянам С. быў адкрыты, аднак адвакат абвінавачанага падаў хадайніцтва аб закрыцьці працэсу.
  • Абвінавачанаму пагражае ад 15 гадоў пазбаўленьня волі да пажыцьцёвага зьняволеньня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG