Як паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА, сустрэча праходзіла ў закрытым фармаце. Ніякіх дэталяў дзяржаўныя СМІ не паведамляюць.
Вядома, што Пакістан зацікаўлены ў імпартце зброі. У 2021 годзе Беларусь паставіла ў Пакістан 406 аўтаматычных вінтовак VSK-100 калібру 7,62×39 мм, распрацаваных кампаніяй «Белспэцзьнештэхніка», гэта адна з мадыфікацый мадэрнізаванага аўтамата Калашнікава, якую вырабляе кампанія ААТ «Кідма тэк».
Візыт Аляксандра Лукашэнкі адбываецца на тле вострага палітычнага процістаяньня ў Пакістане пасьля зьняволеньня былога прэм’ер-міністра Імрана Хана. Улады пайшлі на моцныя захады бясьпекі цягам апошніх двух дзён пасьля таго, як Хан заклікаў правесьці марш у парлямэнт для сядзячай дэманстрацыі з патрабаваньнем яго вызваленьня, у той час як дарогі ў горад былі забарыкадаваныя.
Хан быў адхілены ад улады парлямэнтам у 2022 годзе пасьля таго, як пасварыўся з Узброенымі сіламі Пакістану. Яму выставілі розныя абвінавачаньні — ад карупцыі да падбухторваньня да гвалту, якія ён і яго партыя адмаўляюць.
Форум