Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Віетнам праводзяць перамовы аб вайсковай супрацы. Кантакты актывізавалі ў 2022 годзе


Кіраўнік Мінабароны Беларусі Віктар Хрэнін на сустрэчы зь міністрам нацыянальнай абароны Сацыялістычнай Рэспублікі Віетнам Фан Ван Зянгам у Маскве ў жніўні 2023 году. Ілюстрацыйнае фота
Кіраўнік Мінабароны Беларусі Віктар Хрэнін на сустрэчы зь міністрам нацыянальнай абароны Сацыялістычнай Рэспублікі Віетнам Фан Ван Зянгам у Маскве ў жніўні 2023 году. Ілюстрацыйнае фота

У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб візыце ў Віетнам першага намесьніка начальніка тылу Ўзброеных сіл Беларусі — начальніка штабу тылу Аляксандра Масолава.

«Мэта візыту — працоўная сустрэча ў пытаньнях тылавога забесьпячэньня», — адзначаецца ў паведамленьні.

Аляксандар Масолаў і яго віетнамскі калега, намесьнік начальніка Галоўнага ўпраўленьня тылу Міністэрства нацыянальнай абароны Фам Мань Кыонг абмеркавалі цяперашнюю супрацу і вызначылі «найбольш важныя кірункі па далейшым узаемадзеяньні». Гэта другі раўнд перагавораў на тэму тылавога забесьпячэньня. Першы прайшоў у Менску ў верасьні 2023 году.


Пасьля расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну Беларусь і Віетнам актывізавалі вайсковую супрацу. За апошні два гады адбылося некалькі ўзаемных візытаў вайсковых дэлегацый. Сёлета ў жніўні дэлегацыі абмеркавалі супрацу ў арганізацыі вайсковай сувязі, у красавіку — у навігацыі, у сьнежні 2023 году падпісалі плян супольных мерапрыемстваў на 2024 год і абмеркавалі супарцу ў міратворчай дзейнасьці і падрыхтоўцы беларускіх вайскоўцаў у Віетнаме,

Акрэдытацыйная сустрэча вайсковага аташэ Віетнама адбылася 20 кастрычніка 2022 году ў Міністэрстве абароны Беларусі. Тады ж абмеркавалі «стан і пэрспэктывы двухбаковага вайсковага супрацоўніцтва».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG