Больш за ўсё колькасьць такіх спраў вырасла ў Менску — за год на 58,2% (з 1 кастрычніка 2023 па 1 кастрычніка 2024 году).
У Берасьцейскай вобласьці рост за год склаў 56,1%, у Менскай — колькасьць не зьмянілася. У іншых рэгіёнах адзначаецца зьмяншэньне колькасьці спраў аб банкруцтве: у Горадзенскай вобласьці — на 18,8%, Віцебскай — на 25,7%, Магілёўскай — на 26,8%, Гомельскай — на 34,4%.
У Менску на 1 кастрычніка разглядалі 451 справу аб банкруцтве (зь іх 416 у дачыненьні да юрыдычных асобаў і 35 — у дачыненьні да ІП), у Менскай вобласьці — 158, Берасьцейскай — 90, Гомельскай — 87, Віцебскай — 70, Горадзенскай — 61, Магілёўскай — 58.
З усіх спраў аб банкруцтве
- 40,6% спраў вядзецца ў гандлі (год таму — 37,8%),
- 14,2% — у будаўніцтве (год таму — 12,5%),
- 10,5% — у сфэры транспарту (год таму — 12,7%),
- 9,4% — у прамысловасьці (год таму — 13,3%),
- 4,4% — у сельскай гаспадарцы (год таму — 3,9%),
- 20,9% — у астатніх галінах (год таму — 19,8%).
На 1 лістапада 2024 году ў судах знаходзіліся 355 спраў аб эканамічнай неплатаздольнасьці (банкруцтве), вынікае з інфармацыі Вярхоўнага суду. За месяц іх колькасьць зьменшылася на 4,31%, у гадавым вымярэньні — на 26,95%.
Банкруцтва арганізацыяў прыватнай формы ўласнасьці тычыліся 349 спраў, горадаўтваральных і бюджэтаўтваральных дзяржаўных арганізацый — 28 спраў.
Форум