Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі абітурыенты ВНУ для далейшай службы ў сьледчых органах будуць праходзіць паліграф


Сьледчы камітэт Беларусі ў Менску. Ілюстрацыйнае фота
Сьледчы камітэт Беларусі ў Менску. Ілюстрацыйнае фота

Раней праходжаньне паліграфу было абавязковым толькі пры адборы кандыдатаў на службу ў Сьледчым камітэце.

У Беларусі распаўсюдзілі абавязковасьць праходжаньня паліграфу на абітурыентаў, якіх мэтава накіроўваюць на атрыманьне вышэйшай адукацыі для далейшай службы ў Сьледчым камітэце.

Як адзначаецца ў апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі ўказе Аляксандра Лукашэнкі, адпаведныя зьмены ўнесьлі ў ранейшы ўказ, які зацьвердзіў палажэньне аб парадку праходжаньня службы ў Сьледчым камітэце Рэспублікі Беларусь.

Раней праходзіць паліграф было абавязкова толькі пры адборы кандыдатаў на службу ў Сьледчым камітэце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG