Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхара Кобрыні затрымалі за нумарную рамку з Пагоняй на машыне


Рамка для нумара аўтамабіля з Пагоняй. Ілюстратыўнае фота
Рамка для нумара аўтамабіля з Пагоняй. Ілюстратыўнае фота

У Кобрыні мясцовага жыхара аштрафавалі за тое, што на ягоным аўтамабілі была нумарная рамка з гербам «Пагоня». На думку суду, мужчына такім чынам праводзіў палітычны пікет.

Пастанова, вынесеная 11 сьнежня, зьявілася ў банку судовых рашэньняў, піша «Люстэрка».

Згодна з матэрыяламі суду, аўтамабіль зь несанкцыянаванай рамкай заўважылі ў цэнтры гораду, каля гатэлю «Беларусь» на вуліцы Савецкай.

«Разьмясьціў для ўсеагульнага агляду і публічнай дэманстрацыі на нумарной рамцы прыналежнага яму транспартнага сродку незарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку герб П., чым правёў адзіночны пікет з мэтай выказваньня сваіх грамадзка-палітычных поглядаў», — гаворыцца ў пастанове.

Сам кобрынец прызнаў віну часткова (відаць, не адмаўляў наяўнасьць такой рамкі, але ня быў згодны з тым, што гэта пікет. Аднак у суду знайшоўся сьведка, які пацьвердзіў ягоную «віну».

Па частцы 1 артыкула 24.23 КаАП аб несанкцыянаваным пікетаваньні мужчыну прызначылі штраф у памеры 40 базавых велічыняў, ці 1480 рублёў.

У 1992–1996 годзе герб «Пагоня», які быў тады дзяржаўным, разьмяшчаўся проста на аўтамабільных нумарах і быў іх абавязковай часткай — такім быў вызначанаы ўзор рэгістрацыйнага знаку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG