Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сейме Літвы не хапае галасоў, каб узмацніць абмежаваньні для беларусаў, — дэпутат Кашчунас


Акцыя каля Сейму Літвы супраць абмежавальных мераў адносна беларусаў, Вільня, красавік 2023
Акцыя каля Сейму Літвы супраць абмежавальных мераў адносна беларусаў, Вільня, красавік 2023

У Сейме Літвы не хапае галасоў, каб уніфікаваць нацыянальныя абмежаваньні для грамадзян Беларусі з тымі абмежаваньнямі, якія дзейнічаюць у дачыненьні да расейцаў.

Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк», гэта вынікае з заявы старшыні парлямэнцкага Камітэту нацыянальнай бясьпекі і абароны (КНБА) Лаўрынаса Кашчунаса 8 студзеня ў эфіры літоўскага тэлеканалу TV3.

4 сьнежня 2023 году адпаведны законапраект Кашчунас зарэгістраваў у Сейме разам з калегам Аўдронюсам Ажубалісам, а таксама намесьнікам старшыні парлямэнту Паўлюсам Саўдаргасам. Прапанаваныя імі папраўкі да ўжо дзейных санкцыяў прадугледжваюць абмежаваньне выдачы дазволу на жыхарства беларусам (за выключэньнем высокакваліфікаваных работнікаў), але адначасова аблягчаюць умовы для атрыманьня нацыянальнай візы з гуманітарных меркаваньняў.

У канцы 2023 года Сейм ухваліў, а прэзыдэнт Гітанас Наўседа падпісаў папраўкі да закону аб прававым статусе іншаземцаў, якія, сярод іншага, дазваляюць выдаваць беларусам, якія прыбылі краіну пры пасярэдніцтве МЗС, пасьведчаньне на жыхарства з гуманітарных прычын не на адзін, а на тры гады.

КНБА выступаў супраць гэтай прапановы.

Закон аб абмежавальных мерах, зьвязаны з парадкам уезду і легалізацыі ў Літве, куплі нерухомасьці і іншымі пытаньнямі, быў прыняты ў красавіку 2023 году. На этапе разгляду дакумэнт быў значна зьмякчаны ў дачыненьні да беларусаў, большасьць санкцыяў закранула расейцаў.

Наўседа наклаў на закон вэта і прапанаваў парлямэнту ўніфікаваць санкцыі для беларусаў і расейцаў. Сейм адхіліў вэта і зацьвердзіў дакумэнт без прапановаў кіраўніка дзяржавы. Прэзыдэнт сваёй пазыцыі не зьмяніў, але на восеньскую сэсію Сейму пытаньне пра ўніфікацыю абмежавальных захадаў ня вынес.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG