Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: актывістка Вікторыя Кульша сустрэла Новы год у ШЫЗА


Вікторыя Кульша, архіўнае фота
Вікторыя Кульша, архіўнае фота

Вікторыя Кульша за мінулы год больш за 100 дзён адбыла ў ПКТ і ШЫЗА, дзе сустрэла і навагоднія сьвяты.

Пасьля Новага году палітзьняволеная так і ня выйшла са штрафнога ізалятара.

Палітзьняволеная Вікторыя Кульша сустрэла Новы год у камэры штрафнога ізалятара, дзе на ноч не выдаюць матраца і пасьцельнай бялізны, а праз холад даводзіцца сагравацца фізкультурай. Гэтымі зьвесткамі з Радыё Свабода падзялілася крыніца, дасьведчаная ў справах Вікторыі Кульшы (у мэтах бясьпекі крыніца прасіла не называць яе імя).

«Вікторыю трымалі ў памяшканьні камэрнага тыпу, адтуль яшчэ ў канцы году зьмясьцілі ў штрафны ізалятар, аднак невядома за што. З таго часу ад яе няма вестак, таму і думаем, што яна сустрэла Новы год там жа, у ШЫЗА», — паведаміла крыніца.

Былой адміністратарцы тэлеграм-каналу і чату «Водители 97%» Вікторыі Кульшы агулам прысудзілі 4 з паловай гады зьняволеньня: 2 з паловай паводле «народнага артыкула» 342 за «арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак», і яшчэ двойчы ёй дадалі па адным годзе паводле 411-га артыкула за «непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы». Толькі ў 2023 годзе палітзьняволеная адбыла ў ПКТ і ШЫЗА больш за 100 дзён.

Вікторыя Кульша адбывае пакараньне ў жаночай папраўчай калёніі № 24, якая знаходзіцца ў пасёлку Зарэчча, непадалёк ад Рэчыцы. У гэтай жа калёніі трымаюць актывістку «Эўрапейскай Беларусі» Паліну Шарэнду-Панасюк, таксама ўжо двойчы дадаткова асуджаную паводле 411-га артыкула КК.

«Паліна казала, што ўвесну мінулага году перасякалася зь Вікторыяй Кульшай — яны трапілі ў адну камэру ШЫЗА. Яе зноў і зноў зьмяшчаюць у ШЫЗА. Але чым гэтая гісторыя скончылася, Паліна ня ведае, бо яны больш не перасякаліся», — расказаў муж Паліны Андрэй Шарэнда са спасылкай на чалавека, які кантактаваў зь ягонай жонкай.

Вікторыя Кульша зь Менску, у лютым ёй споўніцца 42 гады, паводле адукацыі яна юрыст. Праваабаронцы прызналі Вікторыю Кульшу палітзьняволенай. Паводле зьвестак праваабаронцаў, у ПК-24 ахоўнікі ўжывалі супраць жанчыны фізычную сілу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG