Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Паўднёвай Карэі ўхваліў забарону на ўжываньне сабачага мяса


Сабакі ў Паўднёвай Карэі, ілюстрацыйнае фота
Сабакі ў Паўднёвай Карэі, ілюстрацыйнае фота

У краіне прагаласавалі за закон, які забараняе разводзіць сабак для ўжываньня ў ежу іх мяса.

Дакумэнт падтрымалі 208 дэпутатаў, двое ўстрымаліся пры галасаваньні. Цяпер закон павінен падпісаць яго ініцыятар — прэзыдэнт Юн Сок Ёль, паведамляюць паўднёвакарэйскія мэдыя.

Парушэньне закону будзе карацца 3 гадамі пазбаўленьня волі і штрафам у памеры каля 23 тысяч даляраў. Пры гэтым законапраект не прадугледжвае пакараньня за ўжываньне сабачага мяса.

Уладальнікам аграсядзібаў і рэстаранаў дадуць 3 гады, каб закрыць бізнэс або зьмяніць сфэру дзейнасьці.

Паводле зьвестак паўднёвакарэйскіх уладаў, у краіне налічваецца каля 1100 сабачых фэрмаў, на якіх гадуецца больш за паўмільёна сабак. Фэрмэры раней выступалі супраць закону, які, на іх думку, пазбавіць працы да мільёна чалавек.

У апошнія гады жыхары Паўднёвай Карэі ўсё часьцей адмаўляюцца ад сабачага мяса, адзначае CNN, хоць раней гэта лічылася нацыянальнай карэйскай традыцыяй. Паводле апытаньня Gallup Korea ў 2022 годзе, толькі 8% рэспандэнтаў елі сабачае мяса. Яшчэ ў 2015 годзе гэты паказчык складаў 27%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG