На пытаньне, ці гатовы ён яшчэ раз узяць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах, Саньнікаў адказаў, што ўсё залежыць ад рашэньня яго каманды.
«Вы ведаеце, я ў любым выпадку ўдзельнічаў бы і ўдзельнічаю да гэтага часу ў палітычным жыцьці Беларусі. Безумоўна, уся каманда, касьцяк каманды маёй захаваўся. Каманда ў нас прымае калектыўнае рашэньне. І калектыўнае рашэньне было аб вылучэньні маёй кандыдатуры ў 10-м годзе. Калі мне акажуць гонар і вылучаць маю кандыдатуру пасьля зьвяржэньня Лукашэнкі – безумоўна, я буду балятавацца», – адказаў Саньнікаў.
- Андрэй Саньнікаў – беларускі палітычны і грамадзкі дзеяч, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь», кандыдат у прэзыдэнты ў 2010 годзе. Пасьля выбараў быў арыштаваны і засуджаны на 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. 23 сьнежня 2011 году падаў прашэньне аб памілаваньні і выйшаў на волю 14 красавіка 2012 году. Пасьля вызваленьня пакінуў Беларусь, атрымаў палітычны прытулак у Вялікабрытаніі, жыве ў Польшчы, нагадвае сайт reform-by.
- Пасьля выбараў 2020 году Андрэй Саньнікаў крытычна выказваўся на адрас дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай.