Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачалі судзіць супрацоўнікаў кампаніі «Белагра»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Агулам на гэтым тыдні ў Менску адбудуцца два працэсы ў справе «Белагра».

У Менскім абласным судзе 23 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы супрацоўніка «Белагра» Арцёма Зубракова, якога затрымалі летась восеньню падчас масавага ператрусу ў кампаніі.

Яму інкрымінуюць:

  • ч.3 арт. 130 КК (распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці),
  • ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да інфармацыі аб прыватным жыцьці і пэрсанальных дадзеных).

Справу Арцёма Зубракова разглядае судзьдзя Алена Бачышча.

У чацьвер, 26 студзеня, у судзе Маскоўскага раёну Менска пачнецца таксама разгляд крымінальнай справы палітзьняволенай супрацоўніцы «Белагра» Кацярыны Якаўлевай.

Жанчыне інкрымінуюць ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).

Яе справу прызначылі разглядаць судзьдзю Лілію Цаліцу, паведамляе «Вясна».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG