Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рашэньне адправіць ва Ўкраіну танкі Leopard 2 не прынятае, — міністар абароны Польшчы


Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц на фоне танка Leopard 2
Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц на фоне танка Leopard 2

На сустрэчы міністраў абароны 50 дзяржаў на амэрыканскай авіябазе Рамштайн у Нямеччыне рашэньне паставіць ва Ўкраіну танкі Leopard 2 не прынятае — паведаміў кіраўнік вайсковага ведамства Польшчы Марыюш Блашчак.

Пра гэта піша ВВС.

Блашчак заявіў, што захоўвае аптымізм і што стварэньне кааліцыі завершыцца посьпехам.

Выступаючы сёньня перад журналістамі ў Рамштайне, генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг на пытаньне, ці не наносіць Нямеччына шкоду адзінству Эўропы праз тое, што не дае згоды на пастаўку нямецкіх танкаў Leopard 2, адказаў, што «кансультацыі будуць працягвацца».

Словы Столтэнбэрга прыводзіць DW.

Пры гэтым ён назваў Нямеччыну адной з краін, якая аказала Ўкраіне самую значную падтрымку з пачатку вайны. «Артылерыя, боепрыпасы, сыстэмы СПА, а зараз і бронетранспартэры Marder. Нямеччына сапраўды зьяўляецца лідэрам у падтрымцы Ўкраіны ў многіх абласьцях», — сказаў генэральны сакратар NATO.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG