Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ля рэзыдэнцыі Пуціна паставілі ракетную ўстаноўку «Панцыр-С1»


Расейская ўстаноўка супраацьпаветранай абароны «Панцыр-С1». Архіўнае фота
Расейская ўстаноўка супраацьпаветранай абароны «Панцыр-С1». Архіўнае фота

За 6 кілямэтраў ад валдайскай рэзыдэнцыі Ўладзіміра Пуціна устанавілі зэнітны комплекс «Панцыр-С1». Ён знаходзіцца на баявым дзяжурстве.

У вёсцы Яшчарава ў Наўгародзкай вобласьці, за шэсьць кілямэтраў ад валдайскай рэзыдэнцыі прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна, устанавілі зэнітны ракетна-гарматны комплекс «Панцыр-С1», пра гэта паведамляе рэсурс «Агентство Новости».

Фатаграфію комплексу СПА ў рэдакцыю даслаў жыхар горада Валдая. Паводле яго, комплекс быў разьмешчаны ў селішчы «некалькі тыдняў таму». Інфармацыю пацьвердзілі жыхары Яшчарава і суседніх вёсак. Па словах аднаго зь іх, комплекс знаходзіцца на баявым дзяжурстве, як мінімум трое вайскоўцаў пастаянна знаходзяцца побач, антэна РЛС круціцца.

Выданьне расказвае, што Яшчарава — адна зь дзвюх найбліжэйшых вёсак да прэзыдэнцкай рэзыдэнцыі. У раёне няма крытычнай інфраструктуры, стратэгічных абʼектаў, буйных прадпрыемстваў або канцэнтрацыі ваеннай тэхнікі і асабовага складу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG