Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Ізраілю адправіў у адстаўку кіраўніка МУС Ізраіля пасьля рашэньня суду


Ар'е Дэры(зьлева) і Біньямін Нэтаньягу
Ар'е Дэры(зьлева) і Біньямін Нэтаньягу

Прэмʼер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу адправіў у адстаўку аднаго з ключавых міністраў свайго ўраду пасьля рашэньня Вярхоўнага суду.

Размова ідзе аб пазбаўленьні пасадаў кіраўніка МУС і Міністэрства аховы здароўя Арʼе Дэры — старшыні ультра-рэлігійнай партыі ШАС. Пра рашэньне Нэтаньягу было абвешчана на нядзельным паседжаньні ізраільскага кабінэту ў Ерусаліме.

У сераду на гэтым тыдні Вярхоўны суд Ізраілю пастанавіў, што прызначэньне Дэры на пасады ва ўрадзе былі няслушным крокам. Раней група грамадзянскіх актывістаў накіравала ў суд скаргу на палітыка, указаўшы на яго крымінальнае мінулае. У Дэры было некалькі судзімасьцяў, зь іх самая апошняя ў 2021 годзе, калі яго прызналі вінаватым ва ўхіленьні ад падаткаў.

Рашэньне суду называюць сурʼёзным ударам па сфармаванаму нядаўна праваму рэлігійнаму ўраду Нэтаньягу. Прызначэньне Арʼе Дэры было ключавым патрабаваньнем ШАС на перамовах па фармаваньні кааліцыі. Яшчэ да прынятых на гэтым тыдні рашэньняў члены ШАС заяўлялі, што выйдуць са складу ўраду, калі Дэры страціць міністэрскія пасады. У партыі 11 месцаў з 64 у кіруючай кааліцыі ў парлямэнце, адзначае DW.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG