Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Дзьмітрыева перавялі ў СІЗА на Валадарскага


Андрэй Дзьмітрыеў
Андрэй Дзьмітрыеў

Паводле Сьледчага камітэту, Андрэй Дзьмітрыеў нібыта «браў актыўны ўдзел у вулічных беспарадках, якія праходзілі на тэрыторыі Менску ў жніўні-верасьні 2020 году».

«Сёньня стала вядома, што палітыка Андрэя Дзьмітрыева перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага. Яго ўсё гэтак жа абвінавачваюць паводле часткі 1 артыкула 342 КК РБ. Мы змаглі зрабіць яму перадачу», — гаворыцца ў паведамленьні на афіцыйнай старонцы палітыка ў Фэйсбуку.

Андрэя Дзьмітрыева затрымалі 11 студзеня. Пазьней адвакат Дзьмітрыева паведаміў ягоным калегам, што той у турме на Акрэсьціна. Падрабязнасьці справы супраць яго пакуль не вядомыя.

Як паведаміў Сьледчы камітэт, Дзьмітрыеў зьяўляецца падазраваным па арт.342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Паводле СК, ён нібыта «браў актыўны ўдзел у вулічных беспарадках, якія праходзілі на тэрыторыі Менску ў жніўні-верасьні 2020 году». Пра віну Дзьмітрыева Сьледчы камітэт напісаў:

«Таксама ўстаноўлена, што падазроны 599 разоў перасякаў дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь, зь іх 33 — пасьля 2020 году. Сьледзтва мяркуе, што наяўнасьць кантактаў у Дзьмітрыева з прадстаўнікамі Захаду і ЗША можа сьведчыць аб каардынацыі яго палітычнай дзейнасьці з-за мяжы. Ёсьць інфармацыя, што затрыманы кантактаваў зь Дзяржаўным сакратарыятам ЗША і асабіста зь ягонай былой кіраўніцай Гілары Клінтан».

  • Дзьмітрыеў балятаваўся на прэзыдэнцкіх выбарах у 2020 годзе.
  • Яго затрымлівалі 12 жніўня 2021 году ў пэрыяд масавага наступу на прадстаўнікоў СМІ і трэцяга сэктару, але выпусьцілі ў той жа дзень пад падпіску пра неразгалошваньне.
  • У 2021 годзе Вярхоўны суд пазбавіў рэгістрацыі кампанію «Гавары праўду», якая дзейнічала 11 гадоў. Тады Андрэй Дзьмітрыеў, які быў адным з кіраўнікоў «Гавары праўду», паведамляў, што ўдзельнікі кампаніі вырашылі стварыць новую арганізацыю «Робім разам» і спрабавалі зарэгістравацца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG