Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Мы да ночы абмяркоўвалі з Пуціным, што Абхазія ёсьць


Аляксандар Лукашэнка ў Піцундзе
Аляксандар Лукашэнка ў Піцундзе

Перад сваім візытам у Піцунду Аляксандр Лукашэнка абмяркоўваў «праблемы Абхазіі» з прэзыдэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, паведаміла прэс-служба Лукашэнкі.

«Мы шмат вельмі, да ночы абмяркоўвалі гэтыя пытаньні, — заявіў ён на сустрэчы з кіраўніком самаабвешчанай рэспублікі Асланам Бжанія. — Ён вельмі пагружаны, больш, чым я, у праблемы і справы Абхазіі».

«Ня буду доўга казаць пра гэта, але мы прыйшлі да адной высновы: што Абхазія ёсьць, яе з карты не сьцерці, ніякія санкцыі не змогуць гэта зрабіць. Абхазію, як ён кажа, нельга кідаць, трэба дапамагаць. Каб гэты квітнеючы край і тыя людзі, якія тут жывуць, жылі нармальна», — дадаў ён.

Лукашэнка заявіў, што ён прыехаў не таму, што «нейкая сытуацыя склалася»: «У нас нармальная сытуацыя. Мы не пакутуем ніякай геапалітыкай. Мы проста хочам, як і вы, мірны, добры, працавіты народ, жыць у згодзе».

«Мы прыехалі з дабром. І калі мы нечым вам можам дапамагчы, прытым гэта ўзаемавыгаднае будзе супрацоўніцтва, мы гэта зробім, — дадаў ён. — Пагаворым пра многае. Я чалавек, як вы ведаеце, ужо вопытны. І ў палітыцы, і ў іншых сфэрах.Пагаворым, падумаем, як нам жыць далей.Галоўнае, каб тут народ жыў годна.Таму што гэты райскі куток нашай зямлі гэтага варты.А людзі тут сьвятыя.Не для лісьлівасьці вам кажу: сьвятыя! Я гэта памятаю з савецкіх часоў, калі тут бываў. Таму мы жадаем наладзіць гэты не проста мост сяброўства, а вельмі сур’ёзныя нашы адносіны».

  • Прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі асудзіла візыт Аляксандра Лукашэнкі ў самаабвешчаную рэспубліку Абхазія. Пра гэта Зурабішвілі напісала ў сацыяльнай сетцы. «Рашуча асуджаю візыт Аляксандра Лукашэнкі ў акупаваную Абхазію. Гэта недапушчальнае парушэньне Закону аб акупаваных тэрыторыях Грузіі, нашых двухбаковых адносін і прынцыпаў міжнароднага права», — напісала Саламэ Зурабішвілі.
  • Міністэрства замежных спраў Грузіі выпусьціла афіцыйную заяву ў сувязі з візытам Аляксандра Лукашэнкі ў Абхазію і яго сустрэчай з кіраўніком самаабвешчанай рэспублікі Асланам Жваніяй 28 верасьня. Выказаўшы з гэтай нагоды «глыбокую заклапочанасьць», МЗС краіны асудзіў наведваньне Лукашэнкам Піцунды і назваў візыт «парушэньнем дзяржаўнай мяжы Грузіі і асноўных прынцыпаў і норм міжнароднага права».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG