Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канада заклікала сваіх хакеістаў расейскіх і беларускіх клюбаў пакінуць тэрыторыю гэтых краін


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства замежных спраў Канады заклікала канадзкіх хакеістаў, якія гуляюць у расейскіх і беларускіх клюбах Кантынэнтальнай хакейнай лігі (КХЛ), пакінуць тэрыторыю гэтых краін.

Як паведамляе The Canadian Press, 44 канадзкія хакеісты выступаюць за расейскія і беларускія клюбы, яшчэ чатыры — за казахстанскія.

«Вайна прэзыдэнта [Уладзіміра] Пуціна ва Ўкраіне — гэта вайна супраць свабоды, дэмакратыі і права ўкраінцаў і ўсіх людзей вызначаць сваю будучыню. Як канадцы, мы цэнім гэтыя каштоўнасьці. Спартоўцы, якія вырашылі гуляць і зьвязаць сябе з Расеяй і Беларусьсю, павінны патлумачыць сваё рашэньне грамадзкасьці», — заявілі ў офісе міністра замежных спраў Мелані Жолі.

У Беларусі цяпер гуляюць сем канадзкіх хакеістаў — усё ў складзе ХК «Дынама-Мінск».

У сакавіку Канада рэкамэндавала сваім грамадзянам адмовіцца ад паездак у Расею і Беларусь.

Canadian Press зьвярнулася да дзевяці канадзкіх гульцоў, якія гуляюць у КХЛ, аб тым, якія гарантыі асабістай бясьпекі яны атрымалі ад лігі і сваіх каманд, але ніхто не адказаў журналістам.

Амбасада ЗША ў Маскве раней заклікала сваіх грамадзян, якія знаходзяцца ў Расеі, неадкладна пакінуць краіну, пакуль адкрытыя межы РФ. Пасольства матывуе сваё рашэньне тым, што пасьля абвяшчэньня прэзыдэнтам РФ Уладзімірам Пуціным частковай мабілізацыі існуе верагоднасьць мабілізацыі на вайну супраць Украіны амэрыканцаў, якія пражываюць у Расеі і маюць падвойнае грамадзянства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG