«Японскі дыплямат затрыманы падчас атрыманьня за грашовую ўзнагароду інфармацыі абмежаванага распаўсюду аб актуальных аспэктах супрацоўніцтва Расеі з адной з краін Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну, уплыве санкцыйнай палітыкі Захаду на эканамічную сытуацыю ў Прыморскім краі», — гаворыцца ў паведамленьні.
Японскаму боку выказаны пратэст, а Матокі Тацуноры абвешчаны пэрсонай нон грата ў сувязі са сваёй дзейнасьцю, гаворыцца ў прэс-рэлізе спэцслужбы.
Таксама ФСБ распаўсюдзіла відэа, на якім перакладчыца задае мужчыну пытаньні на японскай мове. Напісана з расейскімі субтытрамі. «Вы разумееце, што вы за грошы зьбіралі інфармацыю ад расейскіх грамадзян адносна ўнутрыпалітычнай і эканамічнай сытуацыі ў Расеі? У тым ліку прыватную інфармацыю, не для публічнага карыстаньня».