Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін даў Сноўдэну расейскае грамадзянства


Эдвард Сноўдэн
Эдвард Сноўдэн

Былы супрацоўнік ЦРУ і Агенцтва нацыянальнай бясьпекі (АНБ) ЗША Эдвард Сноўдэн атрымаў расейскае грамадзянства.

Указ аб гэтым падпісаў прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін.

Пасьля выдаваньня сакрэтных зьвестак аб амэрыканскай праграме электроннага сачэньня Сноўдэн, які працаваў у Агенцтве нацыянальнай бясьпекі (АНБ), пакінуў Злучаныя Штаты ў 2013 годзе. На радзіме ён абвешчаны ў вышук па абвінавачаньні ў шпіянажы. Спачатку Эдвард Сноўдэн уцёк у Ганконг, а потым — у Расею.

У 2016 годзе Камітэт па справах выведных службаў Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўхваліў дакумэнт, падрыхтаваны яго аналітыкамі, у якім гаворыцца, што былы кантрактнік Агенцтва нацыянальнай бясьпекі Эдвард Сноўдэн, які выкраў паўтара мільёна сакрэтных дакумэнтаў, ня быў выкрывальнікам незаконнай дзейнасьці, як працягваюць сьцьвярджаць яго прыхільнікі. Яго дзеяньні былі супрацьзаконныя.

Большая частка дакумэнтаў, скрадзеных Сноўдэнам, ня тычылася ўмяшаньня амэрыканскіх службаў у прыватнае жыцьцё амэрыканцаў, а зьмяшчала сакрэты, выкрыцьцё якіх можа нанесьці ўдар па нацыянальных інтарэсах ЗША, сьцьвярджаецца ў дакладзе.

У 2020 годзе ў Расеі ў Сноўдэна і яго жонкі Ліндсі Мілс нарадзіўся сын. Сноўдэн ня быў пазбаўлены амэрыканскага грамадзянства. Ён заяўляў, што ён і яго жонка «застануцца амэрыканцамі, выхоўваючы сына ў духу каштоўнасьцяў Амэрыкі, якія яны любяць, у тым ліку свабоды самавыяўленьня».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG